Тугаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тугайная расліннасць Сырдар’і ў Кызылардынскай вобласці

Тугаі — участкі тэрас  (руск.) далін рэк Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, якія затапляюцца падчас паводак і разводдзяў. Тут могуць сустракацца тугайныя лясы, заліўныя лугі  (руск.), водна-балотная расліннасць. Драўнінна-хмызняковая расліннасць прадстаўлена таполямі, тамарыскамі, лохам, вярбой, абляпіхай. Сустракаюцца ліяны (у іх ліку павойнікі, павой), якія часам густа аплятаюць дрэвы і хмызнякі. У пераўвільготненых месцах расце трыснёг. Тугаі выкарыстоўваюцца як пашы. Маюць вялікае водаахоўнае значэнне.

Зноскі