Перайсці да зместу

Грабеншчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тамарыск)
Грабеншчык
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tamarix L., 1753

Сінонімы
Tamariscus P.Mill., 1754
Наменклатурны тып
Tamarix gallica L. Sp. Pl. 1: 270–271. (1753)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22303
NCBI  63084
EOL  60977
IPNI  38986-1

Грабе́ншчык[1][2], тамарыкс[1][2], тамарыск[1][2] (Tamarix) — род кветкавых раслін сямейства Грабеншчыкавыя (Tamaricaceae)[1][2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёныя (або скідваюць на зіму парасткі) кусты і дрэвы вышынёй да 10 (12) метраў са шматлікім доўгімі тонкімі галінкамі. Каранёвая сістэма моцна разгалінаваная, глыбокая. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лускападобнае, сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя або белыя. Суквецце — доўгая гронка. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае.

Грабеншчык галінасты (Tamarix ramosissima)

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны паўпустынях, пустынях, стэпах Азіі і Афрыкі, на поўдні Еўропы. У якасці дэкаратыўных раслін інтрадукаваны ў іншых рэгіёнах. Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і солеўстойлівыя расліны. Абмярзаюць, але добра аднаўляюцца. Размнажаюцца насеннем і чаранкамі. Насенне прарастае доўга і хутка губляе ўсходжасць.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. У кары і галах на лісці маюцца дубільныя рэчывы (да 40—70 %[1]). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ[1].

Tamarix aphylla
Tamarix gracilis
Грабеншчык Мейера (Tamarix meyeri)

Паводле сайта WFO у род уваходзяць віды: