Лістападныя дрэвы вышынёй 15—20 м. Галіны рэдкія. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае. Кветкі ў складаных мяцёлках. Плод — касцянка. Насенне ядавітае і ўтрымлівае да 60 % тунгавага алею.
тунг сэрцападобны або японскі (Aleurites cordata).
У якасці сыравіны для атрымання тэхнічных алеяў таксама выкарыстоўваюць тунг горны (Aleurites montana), лумбанг або свячное дрэва (Aleurites moluccana) і тунг трохсямянны (Aleurites trisperma)[1].