Тураўскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэшткі замка
Рэшткі замка

Тураўскі замак — абарончае збудаванне ў Тураве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У кан. Х ст. заснаваны драўляны грод. Умацаванні старажытнага Турава надзейна абаранялі яго ад набегаў непрыяцеля. У 1158 годзе горад вытрымаў жорсткую дзесяцітыднёвую аблогу войскаў паўднёварускай кааліцыі князёў, а ў 1160 — трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў[1]. У XIII ст. была пабудавана абарончая мураваная вежа-бергфрыд.

У 1502 і 1521 гадах быў разрабаваны татарамі. У 1649 годзе захоплены і спустошаны гетманам Янушам Радзівілам. У 16541667 гг. спустошаны і разрабаваны маскоўцамі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Тураўскі замак узнік на месцы драўлянага грода часоў Старажытнай Русі. Абарончая сістэма старажытнага горада будавалася на ўмелым злучэнні натуральных перашкод са штучнымі ўмацаваннямі, збудаванымі ў адпаведнасці з рэльефам мясцовасці і з улікам абарончай тактыкі таго часу[1].

Гарадзішча старажытнага Турава складалася з дзвюх частак, якія займалі мыс, прыпадняты на 5-6 м над забалочанай поймай Язды. На адной з пляцовак знаходзіўся дзяцінец, на іншай - навакольны горад, якія падзяляў абарончы роў, шырыня якога складала ад 20 да 25 м, глыбіня каля 5 м. Паўкруглым абарончым ровам, запоўненым вадой, гарадзішча таксама было акружана з усходняга і паўднёвага бакоў[1].

Дзядзінец быў размешчаны на найбольш умацаванай мысавай частцы гарадзішча. Верагодна, па перыметры пляцоўкі дзяцінца калісьці праходзіў земляны вал. Пра гэта сведчаць захаваныя з заходняга боку невялікія ўзвышэнні. Апроч гэтага, дзяцінец некалі атачалі драўляныя сцены з вежамі. Знакаміты падарожнік Павел Шпілеўскі ў 1859 годзе пісаў пра рэшткі сямівежавага замка, умацаванага равамі і валамі.

У новых умовах і з уключэннем у маладую дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае змяніліся функцыі і роля замка і яго абарончых умацаванняў. Грод падзяліўся на непасрэдна велікакняжацкі замак і гандлёва-рамесны горад.

Найлепей гэта сімвалізуе з'яўленне мураванай вежы-бергфрыда, або вежы валынскага тыпу, падобнай на Камянецкую і Брэсцкую. Яна акрамя абарончай функцыі мела прэзентабельны характар і мусіла сімвалізаваць уладу князя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]