Турэмная брама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брама
Турэмная брама
нідэрл.: Gevangenpoort
Gevangenpoort Den Haag juni 2003.JPG
52°04′45,98″ пн. ш. 4°18′37,1″ у. д.HGЯO
Краіна Нідэрланды
Горад Гаага
Тып будынка брама
Дата пабудовы 1370 год
Статус Ахоўная шыльда Нацыянальнага помніка Нідэрландаў Нацыянальны помнік, шыфр 17487шыфр 17487

Турэмная брама, або Гевангенпорт (нідэрл.: Gevangenpoort) — брама ў цэнтры Гаагі, размешчаная побач з комплексам Біненхоф па адрасе Бётэнхоф(англ.) бел., 33 (нідэрл.: Buitenhof 33). Гэта адзіныя захаваныя ў Гаазе сярэдневяковая брама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Турэмная брама (справа) ў 1690 годзе

У канцы XIII стагоддзя драўляная брама ўяўляла сабой галоўны ўваход на тэрыторыю замка графаў Галандыі. У 1370 годзе ўзведзена мураваная брама. У перыяд з 1420 па 1828 год тут знаходзілася турма. Пры імператары Карле V да брамы было прыбудавана вялікае памяшканне з камерамі, дзе падазраваныя ў здзяйсненні злачынстваў чакалі суду. Часам гэта магло доўжыцца шматлікія месяцы, на працягу якіх людзі знаходзіліся ў халодных цёмных памяшканнях, хоць да XVII стагоддзя ўласна знаходжанне ў турме не лічылася пакараннем. Ззаду турмы знаходзілася лобнае месца.

Стары ўваход у турму

У 1828 годзе будынак пазбавіўся турэмнай функцыі, і планаваўся яго знос, каб вызваліць месца для пашырэння каралеўскіх стайняў. Аднак рэалізацыя плана была адкладзена да 1830 года, таму што будынак выкарыстоўваўся вайсковымі арганізацыямі. Так працягвалася да 1852 года, калі зноў з'явілася прапанова знесці старую турму, аднак гэтым разам ад знішчэння выратаваў указ караля Вілема III. У 18751883 гадах па ініцыятыве адваката і палітыка Віктара дэ Стэйрса(гал.) бел. брама была адрэстаўравана, а яе дзверы адкрыліся для публікі.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Новы ўваход

Дзякуючы дэ Стэйрсу была закладзена аснова калекцыі музея, якая знаёміць наведвальнікаў з сярэдневяковымі прыладамі катаванняў і пакаранняў. Тут можна ўбачыць дыбы, ціскі, кайданы. Наведванне не рэкамендуецца дзецям да 8 гадоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]