Тымь
| Тымь | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 330 км |
| Басейн | 7 850 км² |
| Расход вады | 89 м³/с (за 80 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | гара Лапаціна |
| • Каардынаты | 50°50′37,32″ пн. ш. 143°09′07,19″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ахоцкае мора |
| • Месцазнаходжанне | Ноглінкі |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 51°52′07,60″ пн. ш. 143°10′57,40″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,36 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ахоцкае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Сахалінская вобласць |
| Код у ДВР | 20050000212118300000852 |
|
|
|
Тымь (руск.: Тымь) — рака ў Сахалінскай вобласці Расіі, другая (пасля Параная) па даўжыні рака вострава Сахалін.
Даўжыня ракі 330 км, плошча вадазбору — 7850 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,36[1] м/км. Сярэдні расход за 80 км ад вусця 89 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 2,809[1] км³/год. Бярэ пачатак на паўднёвым схіле гары Лапаціна на Набільскім хрыбце ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор, у сярэднім цячэнні працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў Ныйскі заліў Ахоцкага мора. Шырыня рэчышча 40—60[1] м, у ніжнім цячэнні да 200[1] м. Жыўленне ракі мяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў лістападзе — пачатку снежня. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Асноўныя прытокі: Піленга, Парката, Імчын, Ныш, Чачма, Малая Тымь, Аляксандраўка, Красная. У басейне ракі каля 400[1] азёра
Каля вусця ракі размешчаны пасёлак Ноглікі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)