Тэатр Аляксандра Духновіча
Выгляд

Тэатр Аляксандра Духновіча (русін.: Tеатр Александра Духновича, славацк.: Divadlo Alexandra Duchnoviča) — тэатр, размешчаны ў горадзе Прэшаве. Адзіны славацкі тэатр, у якім іграюць п'есы на русінскай мове.
Тэатр Аляксандра Духновіча быў заснаваны ў 1945 годзе як Украінскі народны тэатр (славацк.: Ukrajinské národné divadlo; русіны афіцыйна лічыліся ў СССР і сац. краінах часткай украінскай нацыі). У 1990 годзе пасля падзення камунізму ў Чэхаславакіі тэатр быў пераназваны ў гонар русінскага святара, паэта і грамадскага дзеяча Аляксандра Духновіча. Значная частка рэпертуара тэатра — руская класіка ў перакладзе на русінскую мову.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 31 сакавіка 2022. (славацк.)
- Tеатер Aлeксaндрa Духнoвічa в Пряшoві (русін.)
- Прашэўская Русь на пераломе стагоддзяў (руск.)