Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр
Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр, (азерб.: Azərbaycan Akademik Milli Dram Teatrı) — акадэмічны тэатр драмы ў Баку.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вытокі тэатральнага мастацтва азербайджанскага народа звязаны са старажытнымі народнымі святамі і скокамі. Элементы тэатральнасці ўтрымліваліся ў многіх відах народнай творчасці, якія суправаджалі народныя гулянні, традыцыйныя святы і інш. 10 сакавіку 1873 года пад кіраўніцтвам Гасан бека Зардабі і пры ўдзеле навучэнцаў Бакінскай рэальнай гімназіі ў адным з клубаў адбылося прадстаўленне — была паказана камедыя М. Ф. Ахундава «Візір ленкоранскага ханства». З гэтага прадстаўлення і бярэ пачатак прафесійны азербайджанскі тэатр. У 1919 годзе аб'ядноўваюцца разрозненыя трупы і тэатр атрымлівае статус дзяржаўнага.
У розныя гады азербайджанскі драматычны тэатр насіў розныя назвы: «Дзяржаўны тэатр», «Аб'яднаны дзяржаўны тэатр», «Азербайджанскі цюркскі драматычны тэатр» і інш У 1923—1933 гады тэатр насіў імя Дадаша Буніятзадэ, а ў 1933—1991 гадах імя Мешадзі Азізбекава. У 1991 годзе тэатр быў перайменаваны ў «Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны драматычны Тэатр».
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У савецкі час у тэатры ігралі такія акцёры як Гусейн Араблінскі, Мухтар Дадашаў, Джахангір Зейналаў, Мірза ага Аліеў, Сідгі Рухула, Алескер Алекпераў, Адылаў Іскендэраў, Барат Шекінская, Лейла Бадырбейлі і многія іншыя вядомыя акцёры. У тэатры ставіліся спектаклі па творах Джафара Джабралы, Мірза Фаталі Ахундава, Алі бека Гусейнзаде, Наджаф бека Везірава, Гусейн Джавіда, Сабітаў Рахмана, Нарыман Нарыманова, Ільяса Эфендзіева, а таксама сусветных класікаў, такіх як Шэкспір, Шылер, Мальер, Дзюма, Віктор Гюго, Бальзака, Пушкіна, Лермантава, Талстога, Гогаля. Трупа тэатра неаднаразова была на гастролях у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Тбілісі, Ташкенце, Ашгабадзе, у Турцыі, Германіі і на Кіпры. Некаторыя пастаноўкі тэатра былі ўдастоены дзяржаўнай прэміі СССР і Азербайджана.
Трупа[правіць | правіць зыходнік]
- Народныя артысты
- Сіявуш Аслан
- Яшар Нуры
- Нуредзін Гуліеў
- Бесты Бекірава
- Фірангіз Муталімава
- Рафаэль Дадашаў
- Ільхам Алескераў
- Зарнігяр Агакішыева
- Тэльман Адыгезалаў і іншыя
- Заслужаныя артысты
- Аскер Мамедоглу
- Сабір Мамедаў
- Джафар Намиг Кямал
- Садзіг Іманаў
- Саіда Гуліеў
- Парвиз Багіраў
- Севілья Халілава і іншыя
- Галоўны рэжысёр
- Мерахім Фарзалібекаў
У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйная старонка тэатра (азерб.) (англ.) (руск.)
- Тэатральная Энцыклапедыя (руск.)
- Ільхам Аліеў азнаёміўся з рамонтам Азербайджанскага драматычнага тэатра (руск.)
- Гастролі Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага нацыянальнага драматычнага тэатра(недаступная спасылка) (руск.)