Азербайджанскі дзяржаўны тэатр юнага гледача
Азербайджанскі дзяржаўны тэатр юнага гледача (азерб.: Azərbaycan Dövlət Gənc Tamaşaçılar Teatrı) — азербайджанскі тэатр юнага гледача у горадзе Баку.
Гісторыя тэатра
[правіць | правіць зыходнік]Тэатр быў заснаваны ў 1928 годзе, тады руская трупа дала першы спектакль. У 1930 годзе ў склад тэатра ўвайшла і азербайджанская трупа, створаная на аснове піянерскага драматычнага гуртка пры Бакінскім клубе маракоў.
Першыя гады тэатр ставіў п'есы рускіх пісьменнікаў, якія былі і ў рэпертуары ТЮГаў іншых гарадоў СССР. П'есы гэтыя перакладаліся на азербайджанскую мову. У 1930-я гады ў рэпертуары з'яўляюцца спектаклі па п'есах азербайджанскіх драматургаў: «На вуліцах» Джафарава і Мелік-Еганава (1932), «Нергіз» (1936), «Аяз» (1937), «Гызыл Гуш» Сеідзадэ» (1938), «Партызан Мамед» Іскандэрава і Рахмана (1939).
У 1936 годзе тэатру было прысвоена імя Максіма Горкага.
Тэатр таксама ставіць класічную драматургію расійскіх і замежных аўтараў, п'есы савецкіх пісьменнікаў і драматургаў: "Рэвізор" М. В. Гогаля (1937), «Слуга двух гаспадароў» Шэкспіра (1946), «Як гартавалася сталь» А. М. Астроўскага (1947).
Трупа тэатра
[правіць | правіць зыходнік]У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя пра тэатр (руск.)