Нацыянальная опера «Эстонія»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная опера «Эстонія»
эст.: Rahvusooper Estonia
Заснаваны 1865
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Сцяг Эстоніі Талін, Бульвар Эстонія, дом 4
Дырэктар Айвар Мяэ
Галоўны дырыжор Арва Вольмер
Сайт Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная опера «Эстонія» (эст.: Rahvusooper Estonia) — тэатр оперы і балета ў сталіцы Эстоніі, Таліне, які вядзе сваю гісторыю з 1865 года. Ранейшая назва — Тэатр оперы і балета «Эстонія».

Гісторыя стварэння тэатра[правіць | правіць зыходнік]

У 1865 г. у Таліне было заснавана музычна-пеўчае таварыства «Эстонія», першая п’еса была пастаўлена ў 1871 г. З 1895 года пачалі ставіцца вадэвілі, народныя спектаклі і камедыі.

Драматычныя пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку XX стагоддзя на сцэне з’яўляюцца сур’ёзныя драматычныя спектаклі. У 1906 годзе па ініцыятыве пастаноўшчыкаў і акцёраў Паўля Піна і Тэадора Альтэрмана пры таварыстве «Эстонія» быў створаны прафесійны тэатр «Эстонія», а затым, у 1908 годзе быў заснаваны Эстонскі тэатр «Эстонія». Драматычную трупу тэатра з 1918 года ўзначальваў акцёр і пастаноўшчык Антс Лаўтэр. Драматычныя спектаклі ў «Эстоніі» ставілі да 1949 года, калі драматычная трупа была распушчана, і «Эстонія» стала толькі музычным тэатрам.

Опера і аперэта[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 годзе на працу быў прыняты першы музычны кіраўнік — Ота Герман, у 1907 годзе адбылася прэм’ера першай аперэты — «Мадэмуазель Нітуш» Фларымона Эрвэ.

27 лістапада 1908 года на сцэне тэатра ўпершыню была пастаўлена опера — «Начны лагер у Гранадзе» Канрадзіна Крэйцэра. Галоўныя партыі запрошаны з Пецярбурга Берта Францке і Іаханес Тын-Фелінскі, з салістаў тэатра ў пастаноўцы ўдзельнічаў Паўль Піна, а дырыжаваў Адальберт Віркхаус. Першы спектакль атрымаў добрыя водгукі крытыкаў.

У сезоне 19181919 гг. оперы ўвесь час былі ў рэпертуары тэатра. У 1911 годзе ў тэатры ўпершыню была пастаўлена эстонская аперэта — «Іванава ноч» Адальберта Віркхауса. У 1912 годзе былі заснаваны Музычны аддзел «Эстоніі», які заняўся арганізацыяй канцэртаў, і змяшаны хор, які пад кіраўніцтвам дырыжора Аўгуста Топмана стаў хорам высокага ўзроўню, які выканваў араторыі. У 1928 годзе на сцэне адбылася прэм’ера першай эстонскай оперы — гэта былі «Вікерцы» Эвальда Аава. Славу аперэце «Эстоніі» прынеслі бліскучыя пастаноўкі Агу Людзіка, які быў пастаноўшчыкам у 19201944 гадах.

Пастаноўшчыкамі опер былі: Хана Компус19271946 гг. з перапынкамі), Эйна Уўлі19371951 гг. з перапынкамі), Паўль Мягі (19541961, з 1958 года — галоўны рэжысёр), Уда Вяльяатс (19701979, галоўны рэжысёр з 1977 г.), Арнэ Мік1970 года, галоўны рэжысёр у 19771994 гг., творчы кіраўнік у 2002—2004 гадах), Неэмэ Кунінгас1985 г., галоўны пастаноўшчык у 19942002 гг.) і інш.

Балет[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе на сцэне тэатры адбыўся першы балетны спектакль — «Капелія» Леа Дэліба, пастаўлены Віктарынай Крыгер. У 1926 годзе харэограф Рахель Ольбрэй заснавала ў тэатры пастаянную балетную трупу, якой кіравала да 1944 года. Балетныя спектаклі сталі рэгулярна ставіцца ў 1930-х гадах, а ў 1944 годзе быў пастаўлены першы эстонскі балет — «Дамавік» Эдуарда Тубіна.

Балетмайстрамі тэатра былі Ганна Экстан (1944—1951), Віктар Пяры (19561964), Эн Сувэ (19661973, галоўны балетмайстар з 1969 г.), Май Мурдмаа (19642001, галоўны балетмайстар з 1974 года).

Мастацкім кіраўніком балетнай трупы пачынаючы з сезона 2001/2002 з’яўляецца Ційт Хярм.

Другая сусветная вайна і паваенныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр быў звязаны з таварыствам «Эстонія» да 1940 года, калі таварыства, як «буржуазны перажытак», было распушчана, і тэатр нацыяналізаваны. 9 сакавіка 1944 года, калі горад быў акупаваны войскамі Нацысцкай Германіі, падчас савецкага авіяналёту будынак тэатра і канцэртнай залы быў разбураны. Да адкрыцця тэатра пасля яго аднаўлення ў 1947 годзе, спектаклі ставілі ў памяшканні кінатэатра «Глорыя Палас» (у наш час там знаходзіцца Рускі тэатр Эстоніі).

Назва тэатра[правіць | правіць зыходнік]

На працягу свайго існавання ў тэатра было шмат назваў: Тэатр оперы і балета «Эстонія», Дзяржаўны тэатр оперы і балета Эстонскай ССР і інш.

З 1998 года тэатр афіцыйна завецца Нацыянальная опера «Эстонія» і існуе як адкрыты прававы інстытут у адпаведнасці з прынятым у 1997 годзе (змененым у 2002 г.) Законам аб Нацыянальнай оперы.

Членства ў міжнародных арганізацыях[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная опера «Эстонія» з’яўляецца членам наступных аб’яднанняў:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]