Антс Лаўтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антс Лаўтэр
Ants Lauter
Дата нараджэння: 5 (17) ліпеня 1894
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 кастрычніка 1973(1973-10-30)[1][2] (79 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг Эстоніі Эстонія Сцяг СССР СССР
Жонка: Марыя Лаўтэр[d], Эрна Вілмер[d] і Хелі Віісімаа[d]
Прафесія: акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, рэжысёр, кінаакцёр
Узнагароды:
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 3 класа
Ордэн Леніна  — 1956 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1944
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Народны артыст СССР— 1948 Сталінская прэмія — 1952
IMDb: nm0491588

Антс Ла́ўтэр (эст.: Ants Lauter; 5 ліпеня 1894, с. Вескі, Рапласкі раён, Эстонія — 30 кастрычніка 1973, Талін, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, чытальнік. Народны артыст СССР (1948).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1894 года ў вёсцы Вескі (цяпер у павеце Рапламаа, Эстонія). У 19081911 гадах вучыўся ў Талінскай камерцыйнай школе. У 19111913 гадах карэспандэнт-рахункавод Талінскага хімічнага завода.

У 1913 годзе дэбютаваў як акцёр у тэатры «Эстонія» ў Таліне. У 19151917 гадах служыў у Царскай арміі (радавы, затым прапаршчык) у запасных часцях і на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

У 19171918 гадах акцёр рускага тэатра ў Ноўгараде. У 19181941 гадах акцёр у тэатры «Эстонія». З 1924 года здымаўся ў кіно. У 19261927 гадах таксама акцёр і рэжысёр тэатра «Эндла» ў Пярну.

Прафесійнае развіццё атрымаў у шматлікіх азнаямленчых паездках з тэатрамі за мяжой: Германія (1928—1929, 1937), Польшча (1929), СССР (1934), Швецыя, Нарвегія, Данія і Англія (усе — 1937).

У 19381941 гадах выкладаў у Эстонскай кансерваторыі. У 1941 годзе быў мабілізаваны, да снежня 1941 — рабочы саўгаса ў Іўдэлі (Свярдлоўская вобласць, Расія). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў драматычную групу эстонскіх мастацкіх ансамбляў, якія знаходзіліся ў эвакуацыі ў Яраслаўлі.

У 19441949 гадах яго галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік тэатра «Эстонія». У 19451950 гадах тэатральным інстытуце, з 1947 года прафесар.

У 19491950 гадах дырэктар, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр, у 19501951 гадах — акцёр Эстонскага драматычнага тэатра ў Таліне. У 19511958 гадах акцёр, з 1953 па 1955 галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра Эстонскай ССР «Ванемуйнэ» ў Тарту. У 19581959 дырэктар, у 19601962 гадах мастацкі кансультант Тэатра оперы і балета «Эстонія», педагог студыі сцэнічнага мастацтва.

Памёр 30 кастрычніка 1973 года. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Акцёрскаму мастацтву уласціва тонкая інтэлектуальнасць, дакладнасць выяўленчых сродкаў. Сярод роляў: Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Гамлет, Атэла, Шэйлак («Гамлет», «Атэла», «Венецыянскі купец» У. Шэкспіра), Ільвес, Хайнман («Сувязь», «Няўлоўны цуд» Э. Вільдэ). Паставіў спектаклі: «Дамавік» Э. Вільдэ (1924, 1938), «Ворагі» М. Горкага (1946), «Два лагеры» А. Якабсана, «Тры сястры» А. Чэхава (абедзве 1948). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]