Тэафіл Ленартовіч
Тэафіл Ленартовіч | |
Род дзейнасці: | |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | |
Месца смерці: | |
![]() |
Тэафіл ЛЕНАРТОВІЧ (Teofil Lenartowicz; 27 лютага 1822, Варшава — 3 лютага 1893) — польскі паэт, скульптар.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Друкаваўся з 1840-х г. 3 1851 у эміграцыі. У 1879—83 выкладаў славянскія літаратуры ў Балонскім універсітэце.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Паэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынеслі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклорных песень, перадаваў каларыт сялянскага жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстання 1794 раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864).
Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазіцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя з якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касцёлы.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Wybór poezji. Warszawa, 1991.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779400 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Teofil Lenartowicz // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Teofil Lenartowicz // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779400 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779400 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Малюковіч С. Ленартовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Zięba M. Liryka Teofila Lenartowicza wobec pieśni ludowej. Wrocław, 1983. ISBN 83-04-01571-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэафіл Ленартовіч
|