Тэнгеры
Тэнгеры (Wong Tengger) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 99 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | востраў Ява |
Мова | яванская |
Рэлігія | індуізм |
Блізкія этнічныя групы | яванцы |
Тэнге́ры (яв.: Wong Tengger) — карэнныя насельнікі вострава Ява ў Інданезіі. Жывуць у 30 вёсках на ўсходзе вострава вакол гары Брома. Агульная колькасць (2016 г.) - 99 тыс. чал.[1] У Інданезіі разглядаюцца як субэтнічная група яванцаў.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Тэнгеры лічаць сябе нашчадкамі прадстаўнікоў манархічнай дынастыі яванскай індуісцкай дзяржавы Маджапахіт, якая была разбурана мусульманамі ў 1527 г. Меней значныя індуісцкія дзяржавы на Яве праіснавалі да канца XVIII ст. Тэнгеры сцвярджаюць, што іх назва паходзіць ад імёнаў маджапахіцкай прынцэсы Рары Антэнг і святара Джака Сегеры. Яны сустрэліся ў гарах падчас бегства Рары і далі пачатак усім тэнгерам. Назва народа таксама можа паходзіць ад яванскага слова tengger ("моцны", "устойлівы")[2]. У адрозненні ад іншых яванцаў, тэнгеры спавядаюць індуізм.
Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]
Тэнгеры насяляюць узвышаннае вулканічнае плато. Займаюцца ручным земляробствам, вырошваюць кукурузу і гародніну. Хатнія жывёлы — козы, коні, куры, значна радзей буйвалы. Важнае значэнне мае гандаль з яванцамі драўнінай і драўняным вуглём.
Жывуць буйнымі родамі ў вялікіх вёсках. Хаціны будуюць з бамбуку, крыюць дранкай або чарапіцай. Печаў для абагравання жытла не маюць. Спяць на лавах уздоўж сцен. Галоўная частка вопраткі — саронг, тканіну для якога звычайна прывозяць з Балі. Асноўнай сацыяльнай адзінкай з'яўляецца абшчына, якая кантралюе навакольныя землі і аб'ядноўвае нуклеарныя сем'і.
Тэнгеры знакаміты сваімі маляўнічымі рэлігійнымі святамі. Карыстаюцца свяшчэннымі кнігамі на старажытнаяванскай мове.
Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]
Сваю рэлігію самі тэнгеры вызначаюць як індуізм, хаця на яе моцны ўплыў аказалі будызм, традыцыйныя культы і іслам. Гэта нават прывяло да канфлікту з усходнеяванскай індуісцкай абшчынай. У 1973 г. індуісты Усходняй Явы заявілі, што рэлігія тэнгераў — гэта будызм[3]. Сапраўды, у адрозненні ад індуістаў-балійцаў, тэнгеры не будуюць храмаў, а па будысцкаму звычаю праводзяць абрады пад дрэвам, шануюць Буду, не прызнаюць каставай сістэмы, пахавальны рытуал і ахвярапрынашэнні жывёл нагадваюць мусульманскія. Але яны таксама шануюць гару Брома як увасабленне Брахмы, каля якой праводзяць абрады ў гонар свайго бажаства Санг Х’янг Відзі Васа[4][5]. Новы год святкуецца па індуісцкім календары.
На чале рэлігійнай абшчыны стаіць жрэц дукун, якому падпарадкоўваюцца вясковыя знахары.
Зноскі
- ↑ Tengger of Indonesia
- ↑ Adji Kurniawan, The Tengger of Bromo: Magic, mystique and modernism Архівавана 17 лістапада 2013.
- ↑ Adji Kurniawan, The Tengger of Bromo: Magic, mystique and modernism Архівавана 17 лістапада 2013.
- ↑ Indra Harsaputra, Forgotten Tengger ritual an untapped tourism goldmine Архівавана 17 лістапада 2013.
- ↑ eastjava.com