Тэўчытланская традыцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лакалізацыя Тэўчытланскай традыцыі ў заходняй Мексіцы
Ступеньчатая піраміда ў Гуачымантонес
Рэканструкцыя «круга 2» (на пярэднім плане) і «круга 1» у Гуачымантонес
Фота з дазволу Chris Wass

Тэўчытланская традыцыя — дакалумбава грамадства, якое існавала на тэрыторыі сучасных мексіканскіх штатаў Наярыт і Халіска. Назва паходзіць ад горада Тэўчытлан у штаце Халіска.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Тэўчытланская традыцыя з'яўляецца далейшым развіццём Традыцыі шахтавых магіл у заходняй Мексіцы, аднак замест адносна невялікіх цэнтраў з'яўляюцца буйныя, такія, як Гуачымантонес.[1] Хоць самыя раннія помнікі архітэктуры тэўчытланскай традыцыі ўзыходзяць да 300 г. н. э., узнікненне культуры датуецца стагоддзем раней, каля 200 г. н. э., ці фармацыйным перыядам месаамерыканскай храналогіі.[2] Тэўчытланская традыцыя рэзка і нечакана знікае ў канцы класічнай эры, каля 900 г. н. э.[3]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Характэрнымі рысамі тэўчытланскай традыцыі з'яўляюцца круглыя плошчы са збудаваннямі, размешчанымі ў выглядзе канцэнтрычных акружнасцей, і канічныя ступеньчатыя піраміды. Як лічыць археолаг Філ Вейганд (Phil Weigand), гэтыя незвычайныя збудаванні «унікальны для месаамерыканскай архітэктуры і не існуюць нідзе больш у свеце».[4] Збудаванне, якое аддалена нагадвае круглую піраміду, маецца ў Сейбалі, археалагічным помніку культуры мая.

Грамадскі лад[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг характарыстык сведчыць пра існаванне іерархічнага грамадства. Відаць, доступ на круглыя плошчы, якія мелі культавую ролю, дазваляўся толькі эліце.[5] З іншага боку, паўумацаваныя пасёлкі, выяўленыя на межах Тэўчытланскай культуры, кажуць пра магчымую палітычную раздробненасць гэтага грамадства.[6]

Знікненне[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак посткласічнай эры ў Заходняй Мексіцы, як і ў іншых месцах Месаамерыкі, характарызуецца рэзкімі зменамі. Каля 900 г. н. э. круглыя піраміды, плошчы і канцэнтрычныя групы выцясняюцца больш прымітыўнай прамавугольнай архітэктурай[7], што азначае «поўнае і канчатковае крушэнне» Тэўчытланскай традыцыі, магчыма, пад напорам дзяржавы Тараска[8].

Зноскі

  1. Beekman (1994) p. 3.
  2. See Smith, p. 24.
  3. Beekman (2000) abstract.
    *Also Weigand and Beekman (1999).
  4. Weigand (2001), p. 402.
    : Майкл Сміт (Michael E. Smith) піша: «Кругавыя планы дадзеных паселішчаў унікальныя для Месаамерыкі», але ў той жа час адзначае «круглыя сталіцы» Парфянскага і Сасанідскага царстваў, стар. 22.
  5. Weigand and Beekman (1999).
  6. Beekman, 1994. Beekman, 1996.
  7. Weigand and Ca'rdenas.
  8. Williams.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]