Традыцыя шахтавых магіл (Мексіка)
Заходнемексіканская традыцыя шахтавых магіл, ці культура шахтавых магіл — дадзены тэрмін ахоплівае шэраг узаемазвязаных культурных рыс, якія аб'ядноўваюць археалагічныя знаходкі прыкладна 300 г. да н.э. — 400 г. н.э. у заходнемексіканскіх штатах Халіска, Наярыт і ў меншай ступені — Каліма. Амаль усе артэфакты, звязаныя з традыцыяй шахтавых магіл, былі выяўленыя рабаўнікамі магіл, месца іх паходжання невядомыя, што робіць іх датаванне праблематычным[1]. Першыя буйныя не закранутыя рабаўнікамі шахтавыя магілы былі адкрыты толькі ў 1993 г. у г. Уітцілапа, штат Халіска[2].
Першапачаткова лічылася, што названыя знаходкі адносяцца да Дзяржавы тараскаў[3], якая існавала адначасова з ацтэкамі. К сярэдзіне 20 ст. стала ясна, што артэфакты і пахаванні дадзенай культуры былі як мінімум на 1000 гадоў старэйшыя. Да нядаўняга часу адзінымі крыніцамі звестак пра культуру стваральнікаў шахтавых магіл былі артэфакты, здабытыя «чорнымі археолагамі» — рабаўнікамі магіл. Іменна з-за нястачы звестак вялікая выстаўка 1998 г. суправаджалася падтэкстам: «Мастацтва і археалогія невядомага мінулага»[4].
У цяперашні час лічыцца, што хоць шахтавыя магілы былі шырока распаўсюджаныя на згаданай тэрыторыі, рэгіён традыцыі шахтавых магіл не ўяўляў сабой адзінай культуры[5]. Сярод археолагаў працягваюцца дыскусіі пра карэктнасць ужывання агульнага тэрміна «Культура шахтавых магіл» ці асобных тэрмінаў «культура Каліма», «культура Халіска», «культура Наярыт».
Да ўзнікнення Традыцыі шахтавых магіл на яе тэрыторыі існавала культура Капача, самым вядомым археалагічным помнікам якой з'яўляецца Ла-Кампана каля мексіканскага горада Каліма. Ла-Кампана працягвала выкарыстоўвацца і пазней, калі на яе тэрыторыі таксама ўзніклі пахаванні Традыцыі шахтавых магіл.
Тэўчытланская традыцыя з'яўляецца альбо нашчадкам Традыцыі шахтавых магіл, альбо нават яе сінонімам.
-
Дэталь скульптуры ў «псеўдакітайскім» (chinesco) стылі, культура Наярыт, класічны перыяд
-
Пара продкаў, Наярыт, 100 да н. э. — 200 н. э., стыль Ікстлан-дэль-Рыа.
-
Дрэва з птушкамі з Наярыта. Мяркуецца, што птушкі сімвалізуюць душы, якія яшчэ не спусціліся ў падземнае царства[6], а цэнтральнае дрэва — гэта Месаамерыканскае сусветнае дрэва[7].
-
Фігурка ў стылі Амека з Халіска, вышыня 56 см.
-
Фігурка ў стылі Амека з Халіска. Рог — характэрная рыса многіх фігур гэтай культуры. Мяч, мабыць, адносіцца да Месаамерыканская гульні ў мяч.
-
Сцэна з музыкамі і танцорамі
-
Статуэтка ў «псеўдакітайскім» стылі (тып C), якая паказвае чалавека з прыпухлымі і вузкімі вачыма і кароткімі конусападобнымі нагамі.
-
Фігурка сабакі з Калімы (верагодна, падобную пароду вырошчвалі для ўжывання ў ежу, пра што гавораць яе акругленыя бакі).[8]
-
Статуэтка ў стылі Сакатэкас з рагамі (верагодна, гэта плеценыя косы) на мужчынскіх фігурках. Як у мужчын, так і ў жанчын — характэрныя галовы з плоскім верхам і рукі, падобныя на вяроўкі.[9]
-
Керамічны дом з дахам, характэрным не толькі для шахтавых магіл, але і наступнай тэўчытланскай традыцыі. Мяркуецца, што гэты дом уяўляе сабой дом жывых (зверху) на доме мёртвых (знізу)[10].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Па ацэнках Міжнароднага савета музеяў, каля 90 % гліняных фігурак паходзяць з незаконных раскопак ICOM Архівавана 6 мая 2008..
- ↑ Williams, Classic period page и Danien, p. 23. Цікава адзначыць, што многія магілы былі разрабаваны яшчэ ў старажытнасці (Meighan & Nicholson, p. 42).
- ↑ Judy Sund, p. 13.
- ↑ Гл. Townsend, Richard (1998). Ancient West Mexico: Art and Archaeology of the Unknown Past, Thames & Hudson.
Акрамя таго, у 4-м выданні сваёй кнігі «Мексіка: ад альмекаў да ацтэкаў» Майкл Коу піша пра «бездань нашага невуцтва аб дагістарычным мінулым дадзенай тэрыторыі», p. 56. - ↑ «Оксфардская энцыклапедыя месаамерыканскіх культур» (The Oxford Encyclopedia of Mesoamerican Cultures) адзначае, напрыклад, што «ніколі ў даіспанскую эру ні адна палітычная ці культурная супольнасць не распаўсюджвалася на ўвесь рэгіён, нават нягледзячы на тое, што пэўныя культурныя шаблоны (такія, як будаўніцтва магіл з шахтай і падземнай камерай) распаўсюджваліся на даволі вялікія тэрыторыі», Michelet p. 328. Beekman (2000, p. 393) адзначае тое ж самае.
- ↑ AMNH, [1] Архівавана 28 верасня 2008., у сваю чаргу, цытуе: Butterwick, Kristi (2004) Heritage of Power: Ancient Sculpture from West Mexico, Metropolitan Museum of Art.
- ↑ Kappelman
- ↑ Пры абмеркаванні тыпаў керамікі Кюблер (Kubler, p. 195) спасылаецца на «адкормленых і ядомых сабак з Калімы».
- ↑ Kan, p. 126.
- ↑ Coe, p. 58.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- American Museum of Natural History, «Mexican and Central American Virtual Hall Архівавана 28 верасня 2008.», accessed April 2008.
- Beekman, Christopher S. (1996). "Political Boundaries and Political Structure: The Limits of the Teuchitlan Tradition" (PDF). Ancient Mesoamerica. 7 (1). London and New York: Cambridge University Press: pp.135-147. ISSN 0956-5361. OCLC 88113895. Архівавана з арыгінала (PDF online facsimile) 6 сакавіка 2009. Праверана 2 снежня 2016.
{{cite journal}}
:|pages=
мае залішні тэкст (даведка) - Beekman, Christopher S. (December 2000). "The Correspondence of Regional Patterns and Local Strategies in Formative to Classic Period West Mexico" (PDF). Journal of Anthropological Archaeology. 19 (4). Orlando, FL: Academic Press: pp.385-412. doi:10.1006/jaar.1999.0354. ISSN 0278-4165. OCLC 201247825. Архівавана з арыгінала (PDF online facsimile) 29 жніўня 2008. Праверана 2 снежня 2016.
{{cite journal}}
:|pages=
мае залішні тэкст (даведка) - Bruhns, Karen Olsen (1994) Ancient South America, Cambridge World Archaeology series, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521-27761-7.
- Christensen, Alexander F. (1999) «Review of Ancient West Mexico: Art and Archaeology of the Unknown Past», Ethnohistory, Vol 46, No 3, pp. 627–630.
- Coe, Michael (1994) Mexico, from the Olmecs to the Aztecs, Fourth Edition, Thames and Hudson, ISBN 0-500-27722-2.
- Coe, Michael and Dean Snow and Elizabeth Benson (1986) Atlas of Ancient America; Facts on File, New York.
- Covarrubias, Miguel (1957) Indian Art of Mexico and Central America, Alfred A. Knopf, New York.
- Crossley, Mimi, «Unknown Mexico/México Desconocido Архівавана 25 студзеня 2009.», accessed June 2008.
- Danien, Elin (2004) «On the Dilemma of a Horn: the Horned Shamans of West Mexico(недаступная спасылка)» in Expedition — Philadelphia, Vol 46, pp. 22–35.
- Foster, Michael (2000) Greater Mesoamerica: The Archaeology of West and Northwest Mesoamerica, University of Utah Press, ISBN 978-0-87480-655-7.
- Hosler, Dorothy (1995) The Sounds and Colors of Power: The Sacred Metallurgical Technology, The MIT Press, ISBN 978-0-262-08230-3
- Internation Council of Museums Red List, «Nayarit figures (Mexico) Архівавана 6 мая 2008.», accessed April 2008.
- López Mestas C., Lorenza and Jorge Ramos de la Vega (2006) Some Interpretations of the Huitzilapa Shaft Tomb", in Ancient Mesoamerica, vol. 17, pp. 271–281.
- Kan, Michael (1989) «The Pre-Columbian Art of West Mexico: Nayarit, Jalisco, Colima» in Sculpture of Ancient West Mexico, Nayarit, Jalisco, Colima, Los Angelese County Museum of Art, University of New Mexico Press, ISBN 0-8263-1175-X.
- Kappelman, Julia «Art 347L Mesoamerican Art Syllabus: West Mexico», accessed April 2008.
- Kubler, George (1984) The Art and Architecture of Ancient America: The Mexican, Maya and Andean Peoples, Pelican History of Art, Yale University Press, ISBN 0-300-05325-8.
- Meighan, Clement W.; H. B. Nicholson (1989) «The Ceramic Mortuary Offerings of Prehistoric West Mexico: an Archaeological Perspective» in Sculpture of Ancient West Mexico, Nayarit, Jalisco, Colima, Los Angelese County Museum of Art, University of New Mexico Press, ISBN 0-8263-1175-X.
- Michelet, Dominique (2000) «Western Mexico» in The Oxford Encyclopedia of Mesoamerican Cultures, David Carrasco, ed., Catherine Sifel, Marhe Imber, translators, Oxford University Press, pp. 328–333, ISBN 978-0-19-514257-0.
- Metropolitan Museum of Art, Timeline of Art History, accessed April 2008.
- Smithsonian National Museum of the American Indian (2005) Born of Clay: Ceramics from the National Museum of the American Indian, NMAI Editions, ISBN 1-933565-01-2.
- Sund, Judy (2000) «Beyond the Grave: The Twentieth-Century Afterlife of West Mexican Burial Effigies», the Art Bulletin.
- Taylor, R. E. (1970) «The Shaft Tombs of Western Mexico: Problems in the Interpretation of Religious Function in Nonhistoric Archaeological Contexts», in American Antiquity, Vol. 35, No. 2 (Apr., 1970), pp. 160–169.
- Toscano, Salvador (1946) «El Arte y la Historia del Occidente en Mexico» in Arte Precolombino del Occidente de Mexico, Salvador Toscano, Paul Kirchoff, Daniel Rubin de la Borbolla, eds., Palacio de Bellas Artes, Mexico City, pp. 9–33.
- Weigand, Phil (2001) «West Mexico Classic» in Encyclopedia of Prehistory, Vol 5, Peter Peregrine (ed), ISBN 978-0-306-46259-7.
- Williams, Eduardo «Prehispanic West México: A Mesoamerican Culture Area», Foundation for the Advancement of Mesoamerican Studies, Inc. (FAMSI), accessed April 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыя шахтавых магіл (Мексіка) на Вікісховішчы |
- Рождённые из глины. Керамика Традиции шахтовых могил Западной Мексики // Мир индейцев. (руск.)
- Загадочные мексиканские фигурки // Мир индейцев. (руск.)