Тамара Аляксандраўна Голубева
Тамара Аляксандраўна Голубева | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 мая 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 2020 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Алег Віктаравіч Чарнышоў і Ігар Якаўлевіч Герасіменка |
Член у |
Тамара Аляксандраўна Голубева (24 мая 1955, Ленінград — 15 чэрвеня 2020, Мінск) — беларуская дызайнерка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 24 мая 1955 года ў Ленінградзе. Бацька, Голубеў Аляксей Васільевіч (нар. 1922), працаваў старшым інжынерам-сіноптыкам у штабе ВПС БВА. Маці, Голубева Аляксандра Аляксандраўна (нар. 1924), працавала загадчыцай бібліятэкі.
У 1962—1972 гадах вучылася ў сярэдняй школе г. Мінску.
У 1972—1977 гадах вучылася на кафедры «прамысловае мастацтва» Беларускага дзяржаўнага театральна-мастацкага інстытута ў вядомых майстраў А. В. Чарнышова, І. Я. Герасіменкі[1]. Пасля сканчэння інстытута Голубеву накіравалі па размеркаванні ў Беларускі філіял УНДІТЭ, дзе яна працавала на пасадзе мастака-канструктара ў сектары мастацкага канструявання комплексных аб’ектаў, з 1982 года на пасадзе старшага мастака-канструктара.
Член Беларускага саюза дызайнераў з моманту яго заснавання ў 1987 годзе[1].
Памерла 15 чэрвеня 2020 года пасля цяжкай хваробы[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ёю было распрацаванае абсталяванне дыспетчарскай для Адзінай энергасістэмы СССР (у сааўт.). Аўтар экспазіцыі музея Я. Коласа на хутары Альбуць, праекта музея прыроды ў Полацку (у суаўт.), дызайн-канцэпцыі прафілакторыя на возеры Нарач, экспазіцый у Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі, музеі Вялікай айчыннай вайны, Залы падарункаў Палаца Незалежнасці, у музеі шклозавода ў Ялізаве[1].