Таццяна Віталеўна Мікаелян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. В. Мікаэлян)
Таццяна Віталеўна Мікаелян
Дата нараджэння 19 снежня 1948(1948-12-19) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Таццяна Віталеўна Мікаелян (нар. 19 снежня 1948, г. Крэмэнэць, Цярнопальская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1973 года — архітэктар, старшы архітэктар, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскграмадзянпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): забудова мікрараёна № 1 у пасёлку Фаніпаль (1977), мікрараёны № 2 і 3 у Маладзечне (1978—1983), ПДП жылога раёна (1981), праект забудовы мікрараёна «Гайдукоўка» (1983) у г.п. Радашковічы, праекты забудовы мікрараёнаў у Жодзіне (1984), Старых Дарогах (1987)[1], ПДП жылога раёна ў г. Геленджыку (у сааўтарстве з Л. Гарбачовай і А. Мысавым); ПДП жылога раёна «Зарэчны» ў г. Нягань, Расія («Творчая майстэрня Вірасавай В. В.», у сааўтарстве з Л. Гарбачовай)[2], царква ў гонар абраза Маці Божай «Збавіцельніца» ў г. Жодзіна (1997—1998, будаўніцтва 1998—2003, сааўтары У. Ф. Даніленка, М. Міклашэвіч, В. М. Батузава)[3].

Зноскі

  1. а б в Микаелян Татьяна Витальевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Горбачева Лариса Павловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Даниленко Владимир Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]