Тамара Яўгенаўна Гаробчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. Гаробчанка)
Тамара Яўгенаўна Гаробчанка
Дата нараджэння 22 ліпеня 1942(1942-07-22) (81 год)
Месца нараджэння
Бацька мерк. Яўген Палікарпавіч Гаробчанка
Род дзейнасці тэатразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1971)
Альма-матар

Тамара Яўгенаўна Гаробчанка (нар. 22 ліпеня 1942, г. Ветка, Гомельская вобласць) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна дачка беларускага акцёра Яўгена Гаробчанкі (1917—1947). Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе. З 1970 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе творчасць беларускіх акцёраў (Т. Бандарчык, Г. Маркінай, В. Галіны і інш.), аўтар манаграфіі «Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне» (1976), сааўтар кніг «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—1987), «Гісторыя тэатразнаўства народаў СССР, 1917—1941» (1985), «Тэатр і жыццё: Некаторыя праблемы тэатральнага працэсу ў Беларусі 70—80-х гг.» (1989) і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мастацтвазнаўства (у сааўт.) // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993;
  • Часцінка Бацькаўшчыны на чужыне // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 2; Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. Мн., 1996;
  • Culture de la Biélorussie. Рагіа, Paris, 1979 (у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]