Тамаш Падзява
Тамаш Падзява | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | публіцыст, сацыёлаг, педагог |
Месца працы | |
Нараджэнне |
6 лютага 1906[1] |
Смерць |
2 кастрычніка 1975[1] (69 гадоў)
|
Пахаванне |
Тамаш Падзява (6 лютага 1906, в. Пярхулева, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Мёрскі раён — 2 кастрычніка 1975, Лондан) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, каталіцкі святар усходняга абраду, марыянін, тэолаг, місіянер, доктар філасофіі, член Марыянскага капітула ў Рыме, вучоны, сацыёлаг, педагог і публіцыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з сям’і беларусаў-католікаў. Меў брата Антона, які таксама стаў святаром. У 1926 ўступіў у навіцыят айцоў марыянаў у Друі. Там жа скончыў гімназію (1929). Прадоўжыў вучобу ў папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Пасвячоны ў святары 23.12.1934. З 1935 займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Харбіне (Маньчжурыя). Працаваў выхавацелем, прэфектам і духоўнікам у місіі Св. Мікалая. Супрацоўнічаў з харбінскім місіянерскім перыядычным выданнем «Католический вестник». Пад канец снежня 1948 арыштаваны кітайскімі ваеннымі ўладамі. Перададзены органам савецкай бяспекі. Да 1955 знаходзіўся ў адным з канцэнтрацыйных лагераў у Тайшэце (Усходняя Сібір). Пасля вызвалення вярнуўся ў Польшчу, дзе займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю. У 1969 выехаў у Рым, а пазней у Лондан. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Выступаў на старонках эмігранцкіх рэлігійных выданняў («Божым шляхам» і інш.), удзельнічаў у працы Беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Пахаваны на могілках Святога Панкрата ў Лондане.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
- Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя на могілках Святога Панкрата
- Асобы
- Публіцысты Беларусі
- Постаці беларускага каталіцтва
- Публіцысты паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Багасловы Беларусі