Таццяна Станіславаўна Бубенька
Таццяна Станіславаўна Бубенька | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар |
Таццяна Станіславаўна Бубенька (нар. 8 чэрвеня 1957, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1980). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977-94), загадвала сектарам аховы помнікаў і археалогіі Віцебскага гарвыканкама (1994-98). Дацэнт кафедры гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (з 1998 па сёнішні час). Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ўніверсітэта (2003-12).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Вывучае старажытныя гарадскія і сельскія паселішчы Беларусі 9-18 ст. Абследвала археалагічныя помнікі ў Баранавіцкім, Бярэзінскім, Віцебскім, Мастоўскім, Пухавіцкім і Чашніцкім раёнах, выявіла больш за 20 новых помнікаў. Праводзіла раскопкі пасада старажытнага Клецка (1986), дзядзінца і пасада ў Навагрудку (1991-92, 2012), гарадзішча Камень у Лепельскім раёне (1998). Асноўным аб’ектам навуковых інтарэсаў абрала Ніжні замак у Віцебску, які даследуе з 1981 года. Мае таксама больш за 165 публікацый па тэме даследаванняў у навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных выданнях.