Уваскрэсенне Хрыстова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

«Уваскрэсенне Хрыстова», Васкрэсенне Хрыстова і сашэствіе яго ў ад – помнік беларускай літаратуры канца XVIII ст.; ананімны вершаваны твор. Узнік пад непасрэдным уплывам украінскага твора «Вершы на Вялікдзень», напісаны ў стылі травесці, перайшоў у фальклор ў розных рэдакцыях. Адзін з варыянтаў апублікаваны ў зборніку І.Насовіча «Беларускія песні» (1873 г.), другі – у рукапісным зборніку «Беларускія народныя легенды, быліны і песні сялян былога Себежскага павета Віцебскай губерні, 1882 – 1890 гг.». Напісаны на рэлігійна-царкоўную тэматыку, але асвятляе з’явы ў жартоўнай, бурлескнай форме, адлюстроўвае асаблівасці жыцця і побыту беларускага сялянства XVIII ст. Аўтар у гумарыстычным тоне апісвае біблейскі сюжэт аб другім прышэсці Ісуса Хрыста, настанні суднага дня і царства боскага. Бііблейскія героі Адам, Ева, Самсон, кніжнік Майсей, мудрэц Саламо і іншыя пададзены ўтагачасных абставінах; сваёй мовай, паводзінамі, рысамі характару яны больш падобны да звычайных сялян. У творы выразна прасочваецца асоба аўтара, яго погляд на жыццё і светабудову. Ідэйны змест «Уваскрэсенне Хрыстова» і аўтарская канцэпцыя светаўспрымання надаюць твору антырэлігійны характар.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. – Мн., 1971.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахрыменка, П.П., Ларчанка, М.Р. Старажытная беларуская літаратура. – Мн., 1968.
  • Лазарук, М.А. Станаўленне беларускай паэмы. – Мн., 1968.