Перайсці да зместу

Адам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам
іўр.: אָדָם[1]
араб. آدم
невядома
Міфалогія іўдаізм, Каталіцкая Царква, Усходнія каталіцкія цэрквы, Праваслаўная Царква, старажытныя ўсходнія цэрквы, іслам і Бахаі
Пол мужчынскі пол[4] і androgynos[d]
Сужэнец Ева[1] і Lilith[d][2][3]
Дзеці Каін[5], Авель[6], Сіф[7], Азура[d], Awan[d], Aclima[d] і Cain's wife[d]
У іншых культурах Adam in Islam[d], Adam in rabbinic literature[d], Adam Rishon[d], чалавек[8] і Y-храмасомны Адам[9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Стварэнне Адама», фрэска ў Сіксцінскай капэле працы Мікеланджэла.

Адам (іўр.: אָדָם, літаральна чалавек; аднакарэннае са словамі іўр.: אדמה, зямля и אדום, чырвоны; грэч. Ἀδάμ, араб. آدم‎) — у Пяцікніжжы і Каране — першы чалавек, створаны Богам, і прабацька чалавечага роду. Муж Евы, бацька Каіна, Авеля і Сіфа. Быў выгнаны з раю пасля таго, як не паслухаўся Бога, спазнаўшы плод з Дрэва пазнання дабра і зла.

Згодна з прадстаўленні іўдаізму, Адам і Ева ў поўным аб'ёме ўяўляюць чалавечыя адносіны, адлюстроўваючы вобраз ўсяго чалавечага роду, іх гісторыя можа разглядацца ў якасці правобраза гісторыі ўсяго чалавецтва.

У хрысціянскай тэалогіі Адам — сімвал чалавека ў яго адносінах з Богам: на Адаме, як на вянку тварэння, спачывала Божая мілата, ён валодаў абсалютнай праведнасцю і асабістай неўміручасцю, але ўсё гэта было згублена ім у грэхападзенні. Гэтую грэшнасць Адам перадаў сваім нашчадкам — усяму роду чалавечаму. Першародны грэх быў адкуплены толькі «другім Адамам» — Ісусам Хрыстом. Біблейская гісторыя Адама стала асновай такіх важных палажэнняў хрысціянскай веры, як падначаленасць жанчыны мужчыне (Быц. 3:16) і дагмат аб першародным граху.

Адам шануецца ў якасці прарока ў ісламе, у вучэнні мандэяў і бахаізме.

Біблейскае апавяданне пра Адама ўвяло ў сусветнае мастацтва і культуру вялікую колькасць вобразаў, такіх як: Эдэм, Дрэва пазнання Дабра і Зла, Дрэва Жыцця, забаронены плён, змей-спакуснік, выгнанне з рая.

Зноскі

  1. а б Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  2. Alphabetum Siracidis — 0600.
  3. Zohar
  4. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 мая 2024.
  5. 1 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  6. 2 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  7. 25 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  8. Genesis 2:7
  9. Callaway E. Genetic Adam and Eve did not live too far apart in time // Nature / M. SkipperNPG, Springer Science+Business Media, 2013. — ISSN 1476-4687; 0028-0836doi:10.1038/NATURE.2013.13478