Удзельнік:Uniboba/Чарнавік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Апанасавіч Максіменка
Дата нараджэння 13 жніуня 1954
Месца нараджэння г.п. Крывiчы, Мядзельскага р-на Мiнскай вобласцi, Беларусь
Грамадзянства
Навуковая сфера электрамагнетызм, фізіка ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з цвёрдым целам, электрамагнітныя уласцівасці нанаструктур
Месца працы НДУ «Інстытут ядзерных праблем" БДУ
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1996)
Навуковае званне прафесар (2014)
Альма-матар БДУ
Навуковы кіраўнік Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі
Узнагароды

Сяргей Апанасавіч Максіменка - беларускi фiзiк, доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2014). Нарадзiўся 13 жніуня 1954 года ў г.п. Крывiчы, Мядзельскага р-на Мiнскай вобласцi, Беларусь. Адукацыя вышэйшая (фiзiчны факультэт БДУ ў 1976 г.).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Максіменка С.А. працуе ў НДУ «Інстытут ядзерных праблем" БДУ з 1986 г. У 1997-2000 гг. займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ ЯП БДУ. У 2000-2005 гг. - нам. прарэктара по навуцы БДУ-начальнік Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ. З 1992 па 2012 - загадчык лабараторыі электрадынамікі неаднародных асяроддзяў НДІ ЯП БДУ. Са студзеня 2013 і па цяперашні час – дырэктар НДУ «Інстытут ядзерных праблем" БДУ. У 2004-2008 гг. і з 2013 г. па цяперашні час з'яўляецца членам агульнага сходу НАН Беларусі. У 2007 г. С.А. Максіменку ўстаноўлена персанальная надбаўка за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. з'яўляецца членам экспертнага савета ВАК РБ. Лаўрэат прэміі БДУ імя акадэміка А.Н. Сеўчанкі (2011)[1] за дасягненні ў навукова-даследчай працы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2020)[2], Падзякай Прэм’ер-Мiнiстра РБ[3] (2016), Ганаровай граматай СМ Рэспублікі Беларусь (2011), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), яму прысуджана званне «Заслужаны працаўнік БДУ»[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Максіменка С.А. - фiзiк-тэарэтык у галіне электрамагнетызму і фізікі ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з цвёрдым целам, электрамагнітных уласцівасцяў нанаструктур. Спіс публікацый уключае больш за 280[5] назваў, з якіх сем працаў - часткі ў калектыўных манаграфіях, адна - заказны агляд і больш за 180 артыкулаў у рэферыруемых выданнях. Ён з'яўляецца членам праўлення Беларускага фізічнага таварыства, членам Еўрапейскага таварыства матэрыялаведаў (EMRS), Міжнароднага таварыства аптычных інжынераў (SPIE), намеснікам галоўнага рэдактара міжнароднага навуковага часопіса “Journal of Nanophotonics[6]. Член Паміжведамственнага каардынацыйнага савету па развіцці нанаіндустрыі ў РБ. Член Навуковага савету Аб'яднанага Інстытуту Ядзерных Даследваваняў (г. Дубна, Расiя)[7]. Неаднаразова выступаў з запрошанымі дакладамі на буйных міжнародных канферэнцыях, з'яўляўся членам аргкамітэтаў шэрагу міжнародных канферэнцый і су-старшынёй канферэнцый «Нанатрубкi і нанаправады» (ЗША, 2003) і «Нанамадэлiраванне» (ЗША, 2004, 2006), старшыней канферэнцый “Фундаментальны і прыкладны нанаэлектрамагнетызм” (Мінск, 2012[8], 2015[9] і 2018[10]), а таксама XIV-й Мiжнароднaй школы-конферэнцii "Актуальныя праблемы фiзiкi мiкрaмiра" (2018)[11]. У 2005-2010 гг. С.А. Максіменка з'яўляўся членам навуковых саветаў па ДПАФД «Нанатэх» і «Электроніка», а ў цяперашні час - ДПАФД «Канвергенцыя», а таксама экспертам савета фонду “Сколково”[12] i мiжнароднай праграмы Еўраcаюзу “Гарызонт 2020”[13].

Работы С.А. Максіменка заслужылі шырокае міжнароднае прызнанне, яны апублікаваныя ў такіх аўтарытэтных фізічных часопісах, як Physical Review Letters, Physical Review, Applied Physics Letters і інш. С.А. Максіменка кіраваў ці удзельнічаў у выкананні шэрагу міжнародных праектаў у рамках праграм INTAS[14], BMBF, SfP, DFG, МНТЦ, FP7, “Horizon 2020”. Выконвае сумесныя даследаванні з Тэхнічным універсітэтам Берліна, Універсітэтам г. Намюр (Бельгія), Інстытутам неарганічнай хіміі і Інстытутам каталізу СА РАН. З'яўляецца першым у Беларусi каардынатарам праекта 7-ай Рамачнай праграмы Еўрасаюза: FP7-266529BY-NanoERA[15] і кіраўніком адынай за межамі Еўразвяза каманды навукоўцаў - удзельнікаў еўрапейскага мегагранта Graphene Flagship[16], які аб’ядноувае 149 інстытутау і кампаній з усіх краін Еўразвязу.

Пачынаючы з сярэдзіны дзевяностых гадоў С. А. Максіменка, у суаўтарстве з супрацоўнікамі лабараторыі, шэрагам замежных і беларускіх вучоных, выканаў піянерскія працы ў галіне мадэлявання электроннага пераносу ў аптычных працэсах у нанаструктурах і, у прыватнасці, у вугляродных нанатрубках і паўправадніковых гетэраструктурах на аснове квантавых кропак. Работы калектыву, які ўзначальвае С.А. Максіменка, прывялі да стварэння і хуткаму развіццю новай дысцыпліны - нанаэлектрамагнетызму, якая аб'ядноўвае метады і падыходы класічнай электрадынамікі ЗВЧ і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі з мэтай мадэлявання аптычных і электронных уласцівасцяў нанаструктур. За ўклад у развіццё нанаэлектрамагнецiзму адзіным з Беларусі ён абраны ганаровым членам міжнароднай супольнасці оптыкі і фатонікі (SPIE Fellow)[17]. Пад яго кіраўніцтвам абаронена тры кандыдацкія дысертацыі i адна доктарская (М.У. Шуба), і рыхтуюцца да абароны яшчэ некалькi.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]