Узброеныя сілы Туніса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

У адрозненне ад сваіх суседзяў, Алжыра і Лівіі, Туніс мае малаважныя запасы нафты і, як наступства, яго фінансавыя магчымасці абмежаваны. Ваенныя выдаткі ў 90-я гг. складалі 350—400 млн долараў у год. На ўзбраенні знаходзіцца зброя і ваенная тэхніка галоўным чынам заходняй вытворчасці, прычым досыць састарэлая. Колькасць — 35,000 чалавек (уключаючы ~23,400 тэрміновай службы; працягласць тэрміновай службы — 1 год; заклік выбарчы).

Ваенна-марскія сілы[правіць | правіць зыходнік]

  • Колькасць — 4-4,5 тыс. чалавек (уключаючы 700 тэрміновай службы).
  • Базаванне — Бізерта, Келібія, Ла Гулет, Сфакс, Сус, Туніс.
  • Рамонтныя магутнасці — 4 сухіх дока і 1 сліп (суднапад'ёмны элінг) у Бізерце; 2 пантона і плывучы док у Сфаксе; магчымасць абслугоўваць і рамантаваць усе наяўныя на ўзбраенні катара і судны.

Карабельны склад:

  • 3 ракетных катары тыпу La Galite (Combattante-III) з 2х4 ПУ ПКР ММ40 Exocet;
  • 3 ракетных катары тыпу Bizerte (Р-48) з 8 ПКР SS-12М;
  • 3 патрульных катары тыпу Utique (кітайскія «Shanghai II» ці мадэрнізаваны Hinzhui);
  • 10 патрульных катараў Ch. Navals de l'Esterel дзвюх мадэляў;
  • 5-6 дапаможных судоў;

Берагавая ахова (у Нацыянальнай гвардыі):

  • 5 патрульных катараў тыпу Kondor I — былых ГДР-аўскіх тральшчыкаў;
  • 2 патрульных катары тыпу Tazarka (Vosper Thornycroft);
  • 5 патрульных катары тыпу Bremse — былых ГДР-аўскіх;
  • 11 патрульных катараў тыпу Socomena;
  • 4 патрульных катары тыпу Gabes.