Прыбытак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыбытак — розніца паміж даходамі (выручкай ад рэалізацыі тавараў і паслуг) і выдаткамі на вытворчасць ці набыццё і збыт гэтых тавараў і паслуг. Прыбытак = Выручка - Выдаткі (у грашовым выразе).

Гэта адзін з найбольш важных паказчыкаў фінансавых вынікаў гаспадарчай дзейнасці суб'ектаў прадпрымальніцтва (арганізацый і прадпрымальнікаў), дзеля якога галоўным чынам і ажыццяўляецца прадпрымальніцкая дзейнасць.

Адрозніваюць:

  • бухгалтарскі прыбытак — розніца паміж сумай рэалізацыі (даходамі ад продажу) і расходамі (выдаткамі);
  • эканамічны прыбытак — гэта астача ад агульнага даходу пасля выліку ўсіх выдаткаў, розніца паміж бухгалтарскім прыбыткам і дадатковымі расходамі, такімі як: некампенсаваныя ўласныя выдаткі прадпрымальніка, не ўлічаныя ў сабекошце, у тым ліку «прапушчаная выгада», выдаткі на «стымуляванне» чыноўнікаў у карупцыйных эканоміках, дадатковыя прэміяльныя працаўнікам.

Звычайна разлічваюць валавы (балансавы, агульны) прыбытак і чысты — які застаецца пасля выплаты з валавага прыбытку падатакаў і адлічэнняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]