Украінская рэвалюцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Украінская рэвалюцыя
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Mityng.jpg
Дэманстрацыя ў падтрымку Украінскай Народнай Рэспублікі на Сафійскай плошчы ў Кіеве.
Дата

8 лістапада 1917 — 17 лістапада 1921

Месца

Украіна

Вынік

Перамога бальшавікоў

Праціўнікі
Сцяг Украіны Украінская Народная Рэспубліка
Сцяг Украіны Заходне-Украінская Народная Рэспубліка
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя (1918)
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя (1918)
Сцяг Польшчы Польшча (1920–1921)
Flag of the Ukrainian SSR 1919.png УССР
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918-1920).svg РСФСР

RPAU flag.svg Рэвалюцыйная паўстанцкая армія Украіны (да 1919 года на баку бальшавікоў)

Flag of the Ukranian State.svg Украінская дзяржава
Сцяг Расіі Белы рух

Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя (1917–1918)


Сцяг Румыніі Румынія (1918)


Сцяг Францыі Францыя (1919)
State Flag of Greece (1863-1924 and 1935-1970).svg Грэцыя

Commons-logo.svg Ukrainian War of Independence на Вікісховішчы

Украінская рэвалюцыя альбо Вайна за незалежнасць Украіны — шэраг падзей, звязаных з нацыянальна-вызваленчай барацьбой украінскага народа ў 1917-1921 гадах.

Штуршком да пачатку Украінскай рэвалюцыі стала Лютаўская рэвалюцыя ў Расійскай імперыі. Ва Украіне ўтварыўся альтэрнатыўны цэнтр улады — Украінская Цэнтральная Рада (УЦР), якая стала прадстаўнічым органам украінскіх дэмакратычных сіл і ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычную рэвалюцыю ва Ўкраіне. Кіраўніком УЦР стаў Міхаіл Грушэўскі.

У перыяд з 1917 па 1921 гады Украіна перажыла розныя формы нацыянальнай дзяржаўнасці (УНР, Украінская дзяржава, ЗУНР), але дзяржаўную незалежнасць утрымаць не змагла. Украінскія этнічныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж СССР, Польскай Рэспублікай, Каралеўствам Румынія і Чэхаславацкай Рэспублікай. Такім чынам, Украінская нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя пацярпела паразу. Гэта параза было была следствам незгуртаванасці палітычнай эліты, незавершанасці працэсу фарміравання нацыі, адрозненняў паміж нацыянальнымі і сацыяльнымі задачамі вызвольнага руху, яго абумоўленасцю знешнімі палітычнымі і перш за ўсё ваеннымі фактарамі. Аднак, не дасягнуўшы сваёй мэты, Украінская рэвалюцыя пачала працэс фарміравання сучаснай палітычнай нацыі і адрадзіла традыцыю ўкраінскай дзяржаўнасці.