Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Панцюхоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Панцюхоў
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
з 12 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 21 сакавіка 1952(1952-03-21) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Уладзімір Іванавіч Панцюхоў (нар. 21 сакавіка 1952, г. п. Шчыгры, Курскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 21 сакавіка 1952 года ў гарадскім пасёлку Шчыгры Курскай вобласці РСФСР.

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці менеджар-эканаміст.

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Магілёўскага завода прылад першаснай перапрацоўкі інфармацыі. Выбіраўся сакратаром камітэта камсамола завода. Працаваў інструктарам Магілёўскага абласнога Савета прафсаюза, інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Магілёўскага гаркама КПБ, другім, першым сакратаром Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, намеснікам старшыні — загадчыкам аддзела камісіі па рабоце з Саветамі, грамадска-палітычнымі арганізацыямі і рухамі Магілёўскага абкама КПБ, намеснікам старшыні па знешнеэканамічных сувязях кааператыва «Металіст», дырэктарам вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Полі-гран» (г. Магілёў), старшынёй Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага камітэта прадпрымальніцтва і інвестыцый Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь, кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Быў дэпутатам, старшынёй Цэнтральнага раённага Савета дэпутатаў г. Магілёва, старшынёй пастаяннай камісіі па прамысловасці, гандлі і бытавым абслугоўванні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Магілёўскай вобласці. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Зноскі