Уладзімір Аляксандравіч Грабаураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Грабаураў
Дата нараджэння 17 мая 1941(1941-05-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2016
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Аляксандравіч Грабаураў (17 мая 1941, Растоў-на-Доне, Расія — 2016) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Растоўскі інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання (1963), Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка», 1967).

Працаваў у Растоўскім інстытуце сельскагаспадарчага машынабудавання (1967—1989), Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце (1989—1994, загадчык кафедры «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчасцю»), Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносін (1994—2000, загадчык кафедры «Інфармацыйныя тэхналогіі і матэматыка»), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (2000—2006, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (аўтатрактарны факультэт, загадчык кафедры «Арганізацыя аўтамабільных перавозак і дарожнага руху»).

Навуковыя інтарэсы: аўтаматызаваныя сістэмы кіравання вытворчасцю; эканамічная кібернетыка; інтэлектуальныя транспартныя сістэмы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Моделирование и оптимизация биотехнических систем в промышленных птичниках : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.07 / Грабауров Владимир Александрович. — Челябинск, 1992.
  • Автоматическая отстройка от влияния сильнодействующих мешающих воздействий при многочастотном электромагнитном контроле : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 198 / Грабауров Владимир Александрович. — Ростов-на-Дону, 1971.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савік М. П. Грабаураў Уладзімір Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Грабауров Владимир Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 182—183.
  • Грабауров Владимир Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 44.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]