Уладзімір Аляксеевіч Мякішаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аляксеевіч Мякішаў
Дата нараджэння 5 снежня 1936(1936-12-05) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Уладзімір Аляксеевіч Мякішаў (нар. 5 снежня 1936, с. Чарнаастроўка, Любінскі раён, Омская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. З 1954 па 1967 гады працаваў ва УралпрамбудНДІпраекце ў Свярдлоўску, дзе запраектаваў будынкі Свярдлоўскага НДІ электратэхнічнага інстытута (2-я чарга, 1973, з Р. Л. Тубінай), механічныя майстэрні з адміністрацыйна-бытавым корпусам у г. Пышма (1971). З 1968 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце, Белпрампраекце, галоўны спецыяліст у Белмясцпрампраекце, начальнік аддзела ў БелКТІГГ, з 1984 года — галоўны спецыяліст аддзела ў БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): прафілакторый Мінскага трактарнага завода ва ўрочышчы Рудня Лагойскага раёна Мінскай вобласці (1979), серыі жылых дамоў з аб’ёмных блок-пакояў 5-АПБ для будаўніцтва ў БССР (1969), 4А-АПБ для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці ў БССР (1971), 4-ы корпус Дзяржаўнага падшыпнікавага завода-11 у Мінску (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]