Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян
Дата нараджэння 23 мая 1942(1942-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2002(2002-08-21) (60 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера электратэхніка і апрацоўка сігналаў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Анатольевіч Кешыш’я́н[1] (23 мая 1942, Орск, Арэнбургская вобласць, Расія — 21 жніўня 2002) — беларускі вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1975).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1970—2002; факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, кафедра тэарэтычных асноў электратэхнікі, з 1993 года — прафесар, у 1999—2002 гадах — дэкан факультэта).

Памёр 21 жніўня 2002 года, пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: метады праектавання ланцугоў і ўстройстваў на пераключаемых кандэнсатарах; аўтаматызаваны аналіз электрычных і электронных схем; электрычнае фільтраванне і апрацоўка сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі. 30 аўтарскіх пасведчанняў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Методы построения эффективных частотно-селективных устройств на переключаемых конденсаторах для обработки сигналов в радиотехнических системах : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.12.21 / Кешишьян Владимир Анатольевич. — Минск, 1993.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кешыш’я́н Уладзімір Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кешишьян Владимир Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 29.
  • Кешишьян Владимир Анатольевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 285—286.