Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян
Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 мая 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 2002 (60 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | электратэхніка і апрацоўка сігналаў[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Уладзімір Анатольевіч Кешыш’я́н[1] (23 мая 1942, Орск, Арэнбургская вобласць, Расія — 21 жніўня 2002) — беларускі вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1975).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1970—2002; факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, кафедра тэарэтычных асноў электратэхнікі, з 1993 года — прафесар, у 1999—2002 гадах — дэкан факультэта).
Памёр 21 жніўня 2002 года, пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: метады праектавання ланцугоў і ўстройстваў на пераключаемых кандэнсатарах; аўтаматызаваны аналіз электрычных і электронных схем; электрычнае фільтраванне і апрацоўка сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі. 30 аўтарскіх пасведчанняў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Методы построения эффективных частотно-селективных устройств на переключаемых конденсаторах для обработки сигналов в радиотехнических системах : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.12.21 / Кешишьян Владимир Анатольевич. — Минск, 1993.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кешыш’я́н Уладзімір Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 242. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кешишьян Владимир Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 29.
- Кешишьян Владимир Анатольевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 285—286.
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Орску
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУІР
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР
- Электратэхнікі СССР
- Электратэхнікі Беларусі