Уладзімір Аркадзевіч Сосна
Уладзімір Аркадзевіч Сосна | |
---|---|
![]() Уладзімір Сосна, 2024 г. | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1983) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Пятровіч Ігнаценка |
Узнагароды | |
![]() |
Уладзі́мір Арка́дзевіч Со́сна (нар. 30 лістапада 1951, в. Галяшонкі, Смаргонскі раён, цяпер Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1973 годзе працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Мядзелі. У 1975—1979 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ. Старшы лабарант кафедры гісторыі БССР БДУ ў 1974—1983 гадах[1].
Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фарміраванне саслоўя дзяржаўных сялян у Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.» (1983, навуковы кіраўнік — прафесар Аляксандр Ігнаценка). У 1983—1987 гадах выкладчык, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. У 1988—2000 гадах дацэнт кафедры гісторыі БССР, кафедры гісторыі Беларусі, кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. У 2001—2005 гадах загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. З 2005 года дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы — сялянскае пытанне і палітычнае жыццё на Беларусі ў апошняй трэці XVIII — першай палове XIX стагоддзяў. Аўтар каля 200 прац.
Суаўтар і рэдактар вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі» для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дысцыплін (1996, 1997), адзін з суаўтараў і рэдактараў першага тома «Гісторыі сялянства Беларусі»[2].
Падрыхтаваў чатырох кандыдатаў навук.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Граматай (1994) і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), «Выдатнік адукацыі» (2012) і «Заслужаны работнік БДУ» (2022).
Зноскі
- ↑ а б Сосна Уладзімір Аркадзьевіч (недаступная спасылка). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2022.
- ↑ ЭГБ 2001, с. 387.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сосна Уладзімір Аркадзевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс публікацый(недаступная спасылка). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2022.
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі