Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Беняшэвіч)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч
Дата нараджэння 9 (21) жніўня 1874
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1938(1938-01-27) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык права, гісторык, кананіст
Навуковая сфера юрыст (спецыяліст у вобласці царкоўнага права), гісторык, візанцініст, палеограф
Месца працы
Навуковая ступень ардынарны прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта 1905, магістр царкоўнага права 1905, ганаровы доктар права Афінскага нацыянальнага ўніверсітэта 1912, Доктар царкоўнага права 1914
Навуковае званне Член-карэспандэнт Страсбургскай (1914), Баварскай (1927) і Прускай (1929) акадэмій навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук 1924
Альма-матар
Вядомыя вучні С.В. Юшкоў
Вядомы як Напачатку XX стагоддзя ім былі выяўлены часткі трох лістоў Сінайскага кодэкса.
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Беняшэ́віч (9(21).8.1874, мяст. Друя, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл. — 27 студзеня 1938, НКВД) — гісторык, даследчык кананічнага права, археограф і візантыст, член-карэспандэнт АН СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і прыстава. З залатым медалём скончыў Віленскую гімназію. У 1897 скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта; у 18971900 слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гайдэльбергскім універсітэтах. З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар Пецярбургскага ўн-та. Рэдактар перыёдыкаў «Памятники древнерусского канонического права» (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), «Обзор трудов по славяноведению, 1908—1913» (19091918). Апошняе выданне можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, літаратуры Беларусі. У гады савецкай улады прафесар Ленінградскага ўніверсітэта і галоўны бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі. У 1925 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР; з'яўляўся членам-карэспандэнтам Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візанціназнаўства.

Першы раз асуджаны па абвінавачанні ў шпіянажы і контррэвалюцыйнай дзейнасці 14.6.1929 на 3 гады турмы. Другі раз — 8.8.1931 на 5 гадоў лагераў. Дзякуючы хадайніцтву А. Эйнштэйна, Ф. Нансена і У. Бонч-Бруевіча вызвалены ў 1933. 27.11.1937 зноў арыштаваны і расстраляны разам з двума сынамі і братам. Рэабілітаваны ў 1958.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]