Перайсці да зместу

Уладзімір Георгіевіч Колас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Георгіевіч Колас
Дата нараджэння 22 верасня 1951(1951-09-22)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Георгій Колас
Адукацыя
Месца працы
Прафесія педагог, кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Уладзімір Георгіевіч Колас (нар. 22 верасня 1951, Мінск) — беларускі кінарэжысёр, педагог, заснавальнік і кіраўнік (з 1990) Беларускага гуманітарнага ліцэя[2]. Сын беларускага літаратуразнаўца і крытыка Георгія Коласа.

Скончыў МДЛУ і Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Маскве. Зняў мастацкія і дакументальныя фільмы «Малады дубок», «Дрэвы на асфальце», «Хочаце — кахайце, хочаце — не», «Сны аб Беларусі», «Францыск Скарына», «Максім Гарэцкі», «Дамова з Гітлерам», «Галерэя Ады», «Белы ветразь над Прыпяццю» і інш.

У 2026 годзе беларускі суд унёс у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» Уладзіміра Коласа[3].

Лаўрэат узнагарод шэрагу фестываляў. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Зноскі

  • Колас У. Г. Лёс ліцэя. — СПб., 2006.