Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо
Дата нараджэння 4 лютага 1949(1949-02-04) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Уладзіміравіч Шапо
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо (нар. 4 лютага 1949, г. п. Відзы, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі акварэліст, графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1972 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў‎ з 1990 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю, асацыятыўнасцю вобразных канструкцый, манументальнасцю кампазіцыйнай пабудовы, экспрэсіўнасцю і падкрэсленай дэкаратыўнасцю: серыі «Запаляр’е» (1979—1984), «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Храмы» (1993), «Рака часу» (1998), кампазіцыі «Піліп» (1980), «Возера Снуды. Гай» (1995). Аўтар афармленчых работ.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае сыноў Аляксандра, Паўла, Антона і дачку Ксенію, якія таксама выбралі творчыя прафесіі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Л. Цыбульскі. Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Шапо Уладзімір // Жывапіс, графіка, скульптура (Наваполацк, 1958—1998) [Выяўленчы матэрыял] : каталог / аўт. уступ. арт. В. Шушко.— Наваполацк : Беларус. саюз мастакоў, 1998. — С. 6.
  • Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 606. — На беларус. і англ. мовах.