Уладзімір Канстанцінавіч Сарокін
Уладзімір Канстанцінавіч Сарокін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1997 |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, педагог |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзі́мір Канстанці́навіч Саро́кін (1 жніўня 1914, Полацк, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 1997) — беларускі кампазітар, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і рабочага. Навучаўся ў Ленінградзе, у Мінскім музычным тэхнікуме імя Глінкі, на кампазітарскім факультэце Ленінградскай кансерваторыі (1932—1937).
У 1931—1932 — піяніст Упраўлення кінафікацыі ў Ленінградзе. Член Саюза кампазітараў з 1934 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя выдадзеныя творы — зборнік песень пра грамадзянскую вайну ў Расіі, рамансы на вершы А. Глебы, масавыя і эстрадныя песні, сюіта для сімфанічнага аркестра. Да Вялікай Айчыннай вайны напісаў два балеты для Сталінабадскага тэатра оперы і балета.
У часы вайны займаўся складаннем песень, мноства якіх увайшлі ў рэпертуар ваенных ансамбляў песні і танцу.
Пасля вайны працаваў над творамі аратаральна-кантатнага жанру. Працаваў з ансамблем «Сябры», пасля выкладаў майстэрства аранжыроўкі на кафедры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Опера-зінгшпіль «Хасроў і Шырын» (1941)
- Балеты
- «Цыган» (паводле А. Пушкіна, Ленінград, 1937)
- «Сунбуль» (1941, у 2-м варыянце — «Талісман», 1963)
- Аперэты
- «Раскінулася мора шырока» (Рыбінск, 1943)
- «Гэтым летам» (1955)
- «Непаслухмяная дачка» (Арджанікідзэ, 1962)
- «Чорная котка» (1962)
- Кантаты
- «Днепрабуд» (словы А. Безыменскага, 1935)
- «Вяртанне» (словы У. Азарава, 1945)
- «Ранак Айчыны» (словы У. Азарава, 1946)
- тры кантаты пра У. Леніна (словы У. Азарава):
- «Ленін заўжды з намі» (1947)
- «Кветкі Ільіча» (1969)
- «Цягнік у будучыню» (1970)
- «Святло Кастрычніка» (словы С. Фагельсона, 1957)
- «Родная Армія» (словы У. Азарава, 1958)
- «Дружба народаў» (словы У. Азарава, 1972)
- Араторыі
- «Аляксандр Матросаў» (словы У. Гур’яна, 1951)
- «Героі Сталінграда» (словы А. Чуркіна, 1953)
- Сюіты
- «Сады квітнеюць» (словы А. Пракоф’ева, 1948)
- «Паэма пра хлеб» (словы В. Шуміліна, 1979)
- Для сімфанічнага аркестра
- Сюіта з балета «Цыганы» (1937)
- «Сімфонія» (1940)
- «Веснавая ўвертура» (1976)
- Для чытальніка і сімфанічнага аркестра
- «Балтыйская паэма» (словы У. Азарава, 1940)
- Песенна-хоравая сюіта «Трох пакаленняў галасы» (словы В. Сакалова, 1977)
- Для хора, духавога аркестра і аркестра народных інструментаў
- Зборнік «Старонкі гісторыі нашай» (словы У. Суслава, 1981)
- Для хора і аркестра народных інструментаў
- паэма «Марскі дэсант» (словы С. Фагельсона, 1980)
- Для аркестра народных інструментаў
- «Два танцы» (1933)
- «Кадрыля» (1957)
- Для салістаў, хора і эстраднага аркестра
- Кантата «Цягнік у будучыню» (словы У. Азарава, 1970)
- Для духавога аркестра
- «Сюіта» (1984)
- Для віяланчэлі і фартэпіяна
- «Ронда» (1936)
- Для фартэпіяна
- «Саната» (1933)
- «Тры дзіцячыя п’есы» (1957)
- Для голаса і фартэпіяна
- Рамансы на словы А. Пушкіна (1936)
- Рамансы на словы У. Ліфшыца (1947)
- Зборнік «Паэма пра каханне» (словы Э. Дубровінай, 1984)
- Зборнік «Дабрыня» (словы Л. Шчыпахінай, 1987)
- Для хора
- «Два хоры» (на сл. М. Асеева, 1935)
- Сюіты
- «Вялікія будоўлі» (словы А. Чуркіна, 1953)
- «Ленін — ганаровы марак» (словы У. Азарава, 1970)
- «Песні Садко» (словы В. Сакалова, 1976)
- Песні на словы савецкіх паэтаў
- Песенныя зборнікі
- Музыка да драматычных спектакляў
- Музыка да радыёпастановаў
- Апрацоўка народных песень
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў Чачэна-Інгушскай АССР (1964)
Зноскі
- ↑ Надзея Бунцэвіч. Пакладзём удачу ў кепку! // Культура. — 21.05.2011 — 27.05.2011. — № 21 (992). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памятныя даты ў свеце музыкі (руск.)
- Чырвоная кніга расійскай эстрады (руск.)
- Бібліяграфія на старонцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Творы на старонцы «Непапулярная музыка»
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі ў 1997 годзе
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Чачэна-Інгушскай АССР