Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Глазырын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Глазырын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1901(1901-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1991(1991-05-10) (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзімір Мікалаевіч Глазырын (6 чэрвеня 1901, Гарадзішчанскі раён, Чаркаская вобласць — 10 мая 1991, Масква) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1901 года ў сям’і рабочага. Пасля вучобы ў рэальным вучылішчы працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Менску і Маскве, у Польшчы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Памёр 10 мая 1991 года ў Маскве. Пахаваны там жа[1].

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1934 годзе. Пісаў на рускай мове. Апублікаваў урыўкі з п’ес «Фронт» (1934—1935), «Огонь» (1935), «Юрий Резлер» (1936) і інш. Аўтар кнігі апавяданняў для дзяцей «В детстве» (1939). У перакладзе на беларускую мову выйшлі драма «Фронт» (1935), «Апавяданні» (1938), аповесць для дзяцей «Коля Гузоўскі» (1936) і апавяданне «Маленькі разведчык» (1938). На рускую мову пераклаў апавяданні М. Лынькова.

Зноскі

  1. Глазырын Уладзімір – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 7 жніўня 2024.