Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч | |
---|---|
![]() У. Крыловіч у ролі К. Каліноўскага ў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча | |
Дата нараджэння | 1 (13) лістапада 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1937[1] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды | |
![]() |
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч (20 кастрычніка (1 лістапада) 1895, в. Крыловічы, цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці — 23 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст БССР[3] (1931).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У. М. Крыловіч у ролі Тодарбіча ў спектаклі «У ліпнёвую ноч» («Павукі і мухі») Б. Гарчынскага. 1927. Грым Крыловіча
З 1915 года ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. З 1921 года працаваў у БДТ-1. Іграў ролі ў творах беларускай і рускай савецкай драматургіі. Лепшыя ролі: Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Машэка, Кастусь Каліноўскі («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Вяршынін («Бронецягнік 14-69» Іванова), Чужакоў («Мост» Рамановіча), Бераст («Платон Крэчат» Карнейчука) і інш. Здымаўся ў кіно, у тым ліку ў фільме «Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага (1934)[4].
Зноскі
- ↑ Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Першы хто атрымаў гэта званне.
- ↑ Аршанский Эдуард Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Крыло́віч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 404. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Есакоў А. Уладзімір Крыловіч. — Mн., 1956.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч на Вікісховішчы |
---|
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне