Перайсці да зместу

Машэка (п’еса)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Машэка
Афіша/постар/сцэна
Сцэна са спектакля «Машэка» на паштовай картцы Беларусі прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Е. А. Міровіча.
Заснаваны на беларускім народным паданні
Аўтар Е. Міровіч
Кампазітар Уладзімір Тэраўскі
Дырыжор Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч
Рэжысёр Е. Міровіч
Харэограф Канстанцін Алексютовіч
Акцёры гл. у тэксце
Кампанія БДТ-1
Краіна БССР
Мова беларуская
Год 1923

Машэка, У часы даўнейшыя — фальклорна-гістарычная п'еса Е. Міровіча, напісаная і пастаўленая ў 1923 годзе ў БДТ-1[1].

Адам Церах у ролі Лірніка

Для пастаноўкі спектакля музыку напісаў Уладзімір Тэраўскі. Харэаграфія была пастаўлена Канстанцінам Алексютовічам. У лік танцаў ражаных, калядоўшчыкаў у п'есу ўвайшоў беларускі народны танец «Каза» ў пастаноўцы К. Алексютовіча. Ён выконваўся пад спеў хору[2].

Іншыя пастаноўкі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 годзе за спектакль па п’есе Е. Міровіча «Машэка» самадзейны калектыў Дома культуры імя Горкага (былы Клуб хімікаў) у Барысаве быў удастоены звання «Народны», а групе выканаўцаў (Валянціна Дзедумет, Уладзімір Аксенкруг, Генадзь Правілаў, Раман Раскін, Раіса Жыліна, Генадзь Дабравольскі, Жанна Нядзвецкая) было прысвоена званне «Артыст народнага тэатра»[3].

У 1984 годзе на Рэспубліканскай студыі тэлебачання па п’есе быў зняты тэлевізійны спектакль «Машэка» (рэжысёр У. Станкевіч)[4].

Зноскі

  1. Мирович Евстигней Афиногенович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 426. — 737 с.
  2. Танцы, изображающие птиц, зверей, домашних животных и подражающие их движениям (руск.)
  3. Театр в истории Борисова(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).