Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі
Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 8 мая 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Віталь Навіцкі[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Уладзі́мір Мікала́евіч Наві́цкі (нар. 8 мая 1954, Брэст) — беларускі спартыўны журналіст і тэлекаментатар[1][2]. Начальнік аддзела каментараў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 мая 1954 года ў Брэсце ў сям’і ваеннага.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-энергетык». Пазней — завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ з чырвоным дыпломам.
У спартыўную журналістыку трапіў дзякуючы лісту, які напісаў у дырэкцыю спартыўных праграм. Пасля гэтага Уладзіміра Навіцкага запрасілі працаваць на радыё, а праз тры гады даручылі весці тэлерэпартаж. Каля года прапрацаваў пазаштатным карэспандэнтам у штотыднёвым радыёчасопісе «Спартыўная арбіта», рабіў матэрыялы самых розных жанраў. Пасля выпрабавальнага тэрміну яму прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў ролі каментатара. Спачатку хадзіў на стадыён «Дынама» з рэпарцёрам і за 15—20 хвілін да заканчэння матча, седзячы на трыбуне, распавядаў пра тое, што адбываецца на полі. У жніўні 1981 года правёў першы паўнавартасны рэпартаж пра матч чэмпіянату СССР «Дынама» (Мінск) — «Пахтакор» (Ташкент). Некаторы час пісаў артыкулы для газеты «Прессбол», у першым нумары газеты было некалькі яго матэрыялаў. Каля года супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности», дзе быў футбольным аглядальнікам.
Асвятляў практычна ўсе буйныя спартыўныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх спартсменаў, у тым ліку працаваў сярод шасці савецкіх каментатараў на чэмпіянаце свету па футболе ў Італіі (1990), працаваў на зімовай алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці (2002), летняй алімпіядзе ў Пекіне (2008), зімовай алімпіядзе ў Ванкуверы (2010), чэмпіянаце свету па хакеі ў Германіі (2010).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Сын — Віталь Навіцкі (5 сакавіка 1981 — 21 сакавіка 2022) працаваў прэс-сакратаром у МНС Рэспублікі Беларусь[3].
Крылатыя фразы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шэрагу знакамітых крылатых фраз:
- «Моцна, але недакладна»,
- «Над полем бліскаюць маланкі… Нашыя ідуць у наступ»,
- «Удар — бэлька!».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2007)[4],
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2017)[5].
Зноскі
- ↑ Уладзімір Навіцкі: На жаль, я так і не навучыўся адпачываць . Звязда (8 чэрвеня 2018). Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ Уладзімір Навіцкі і футбаліст Мікалай Януш пракаментавалі гульню па-беларуску . Наша Ніва (7 ліпеня 2016). Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ 21 марта ушел из жизни помощник министра по чрезвычайным ситуациям — пресс-секретарь Виталий Новицкий(недаступная спасылка)
- ↑ Спортивный комментатор Владимир Новицкий стал заслуженным деятелем культуры (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (31 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Владимир Новицкий: репортажи высокого напряжения // «Спортивная панорама» Архівавана 6 кастрычніка 2012.
- Інтэрв’ю з Навіцкім у газеце «7 дней»(недаступная спасылка)
- Владимир Новицкий: «Поверьте, я не расстраиваюсь оттого, что не знаю группы „Дай Дарогу!“» на сайце «Ultra-Music»
- Владимир Новицкий. Ничего не забывается