Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк
укр.: Володимир Михайлович Гнатюк
Дата нараджэння 9 мая 1871(1871-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1926(1926-10-06) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, мовазнавец, журналіст, фалькларыст, этнолаг, пісьменнік, перакладчык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі і Oleksandr Mychajlovyč Kolessa[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк (9 мая 1871, в. Велеснеў, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 6 кастрычніка 1926) — украінскі этнограф і фалькларыст, лінгвіст, літаратуразнавец, мастацтвазнавец, перакладчык, грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1902)[2], акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (УУАН) (1924), член Чэшскай акадэміі навук, славеснасці і мастацтваў (1905) і Венскай Акадэміі навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Гнацюк нарадзіўся 9 мая 1871 года ў Велесневе. Вучаўся ў гімназіях Бучача і Станіславава.

У 1894 годзе паступіў на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта, дзе праслухаў курс лекцый прафесараў М. С. Грушэўскага і А. М. Калесы.

Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце ў 1899 да канца жыцця займаў пасаду навуковага сакратара Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі (НТШ) у Львове.

У 1902 годзе Уладзімір Гнацюк быў выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук, у 1916 годзе - старшынёй Этнаграфічнай камісіі НТШ. У 1924 годзе выбраны членам Усеўкраінскай акадэміі навук.

Помнік на магіле Уладзіміра Гнацюка на Лычакаўскіх могілках

Памёр 6 кастрычніка 1926 года ў Львове. Пахаваны на мясцовых Лычакаўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прыхільнік параўнальна-гістарычнага метаду ў фалькларыстыцы. Выступаў з публікацыямі па гісторыі матэрыяльнай культуры, дыялекталогіі, мова- і літаратуразнаўстве. Пачынальнік сістэматызаванага выдання фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў (зборнікі «Каламыйкі», т. 1—3, 1905—1907; «Калядкі і шчадроўкі», т. 1—2,1914, і інш.)[2].

Аўтар рэцэнзій на кнігу М. М. Косіч «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1903) і «Беларусы» Я. Ф. Карскага (1905), працы М. Я. Нікіфароўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, М. Федароўскага і інш[2].

Зноскі

  1. Степанович К. Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 157. — ISBN 978-966-8955-00-5
  2. а б в Гнацюк Уладзімір Міхайлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]