Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 (22) ліпеня 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2005(2005-01-28) (88 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, крытык, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч (9 (22) ліпеня 1916, в. Дуброва, цяпер — Смалявіцкі раён, Мінская губерня, Расійская імперыя — 28 студзеня 2005) — беларускі празаік, літаратурны крытык і літаратуразнавец[2][3]. Заслужаны работнік культуры БССР (1975)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум (1934) і будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1941)[2]. Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (19391941). На працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў (19321954[2]) працаваў на Беларускім радыё дыктарам, загадчыкам аддзела літаратурна-драматычнага вяшчання (19481951) і галоўным рэдактарам мастацкага радыёвяшчання (19521954)[4]. У гады вайны працаваў у Маскве на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь»[2]. З 1954 па 1959 год — уласны карэспандэнт «Литературной газеты» па БССР[2]. З 1959 па 1970 год працаваў у часопісе «Маладосць»[2]. У 19701972 гадах — дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. З 1972 па 1974 год працаваў палітычным аглядальнікам на Беларускім тэлебачанні. З 1974 па 1979 год — у часопісе «Коммунист Белоруссии». З 1979 па 1985 год працаваў літаратурным кансультантам Саюзу пісьменнікаў БССР[2][3]. У 1985 — ? гадах — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 года[4].

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1942 годзе з публіцыстычных і літаратуразнаўчых выступленняў на радыё[4]. Друкаваўся з 1949 года[2]. Аўтар зборнікаў апавяданняў для дзяцей, даследванняў сучаснай беларускай прозы, мастацкай публіцыстыкі, пытанняў мовы літаратурных твораў[3]. На Беларускім радыё распачаў у 1963 годзе штомесячную перадачу для школьнікаў — радыёклуб «Жывое слова», нязменным старшынёй якога з’яўляецца[4].

Уладзімір Юрэвіч і Янка Купала[правіць | правіць зыходнік]

Па мацярынскай лініі — унук Мікалая Турчановіча, настаўніка, які вучыў Янку Купалу зімой 18971898 гадоў у Бяларуцкім народным вучылішчы. Пра Я. Купалу ведаў ад родных, найперш ад маці, з маленства. Асабіста знаёмы з Я. Купалам з 1934 года. Сустракаліся найчасцей на Беларускім радыё. Бываў у Я. Купалы дома. Апошняя сустрэча адбылася падчас падрыхтоўкі перадачы да 60-годдзя Я. Купалы на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» за два дні да трагічнай смерці паэта. Сустрэча адбылася ў тым жа гатэлі «Масква», дзе Я. Купала загінуў. Аўтар успамінаў пра Я. Купалу «Жывое Купалава слова» (у зборніку «Такі ён быў», 1975). Аўтар артыкулаў пра жыццё і творчасць Я. Купалы. Пра паасобныя эпізоды з жыцця Я. Купалы напісаў апавяданні «Ясеў куфэрак» і «Нараджэнне верша». Складальнік зборніку выбранай лірыкі Я. Купалы «Гусляр» (на рускай мове, 1972), кніжак-малютак твораў Я. Купалы (1972, 1982)[5].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячыя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Тараскавы турботы (1966)
  • Дзе начуе сонца (1970)
  • Дожджык на колах (1977)
  • Нястрашны страх (1986)
  • Дзе начуе сонца (1998)

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Першая неабходнасць (1963)
  • Мінск учора, сёння, заўтра (1982)
  • Синьоока сестра Украины (Кіеў, 1985)

Літаратуразнаўчыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Слова і вобраз (1961)
  • Шматгалоссе жыцця (1965)
  • Погляд (1974)
  • Абрысы (1976)
  • Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці (1983)
  • Слова жывое, роднае, гаваркое… (дапаможнік для настаўнікаў) (1998)

Зноскі

  1. https://pamyat.do.am/index/0-93
  2. а б в г д е ё ж з і Юревич Владимир Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.
  3. а б в Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., БелСЭ, 1987. — Артыкул «Юрэвіч Уладзімір». — C. 673—674.
  4. а б в г Уладзімір Юрэвіч. Электронная энцыклапедыя Slounik.org. Праверана 26 мая 2012 года.
  5. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Юрэвічы». — C. 689.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1987. — 703 с., 32 л. іл.: Артыкул «Юрэвіч Уладзімір». — C.673—674.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Юрэвічы» / Аўтары — У. М. Юрэвіч, І. У. Саламевіч. — C.689.
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Андраюк С. Свой погляд на рэчы. — У яго кн.: Жыць чалавекам. — Мн., 1983.
  • Каваленка В. Абрысы сталасці. — У кн.: Жывое аблічча дзён. — Мн., 1979.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]