Уладзімір Раманавіч Яўсеенка
Уладзімір Раманавіч Яўсеенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1922 |
Месца нараджэння | вёска Рынкоўка, Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1978 (56 гадоў) |
Месца смерці | Томск |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі СССР |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне | гвардыі старшы сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Раманавіч Яўсе́енка (22 студзеня 1922, вёска Рынкоўка, Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці — 31 кастрычніка 1978, Томск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1928 г. разам з бацькамі пераехаў у Кемераўскую вобласць. Жыў у сяле Новабалахонка Кемераўскага раёна. Скончыў сярэднюю школу № 19.
У 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Вучыўся ў Іркуцкім авіятэхнічным вучылішчы, якое паспяхова скончыў у 1942 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны лютага 1943 г. на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі. Механік-вадзіцель танка, гвардыі старшы сяржант У. Яўсеенка вызначыўся ў жніўні 1944 г. пры вызваленні Румыніі і фарсіраванні ракі Серэт. Экіпаж танка ў баях за гарады Бырлад, Фокшані, Бузэў знішчыў 5 самаходных установак, 5 гармат і больш 400 гітлераўцаў, захапіў 8 мінамётаў, 400 вінтовак і 10 ручных кулямётаў. Першым прарваўся да моста цераз раку Серэт, знішчыў 3 артылерыйскія батарэі і трымаў мост да падыходу падмацавання.
24 сакавіка 1945 г. У. Р. Яўсеенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1944 годзе вучыўся ў Кіеўскім танкава-тэхнічным вучылішчы.
Пасля вайны да жыў і працаваў намеснікам начальніка трэста «Сібэлектрамантаж» у Томску. У 1961 г. скончыў Томскі ўніверсітэт.
Памёр 31 кастрычніка 1978 г.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўсеенка Уладзімір Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 318. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)