Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў
Выгляд
| Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 мая 1921 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | люты 2003 (81 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды і прэміі | |
Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў (27 мая 1921, в. Колтава, Мсціслаўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. З 1944 года на партыйнай і савецкай працы ў Мсціслаўскім раёне, з 1954 старшыня калгаса «Чырвоны Кастрычнік» гэтага раёна. У 1966 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак лёну яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[1].
З 1981 года старшыня узбуйненага калгасу «26 з’езд КПСС». Пад яго кіраўніцтвам калгас стаў вядучай гаспадаркай па вытворчасці лёну, мяса і малака ў Беларусі. У 1966 годзе калгас стаў удзельнікам ВДНГ СССР.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Герой сацыялістычнай працы.
Зноскі
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Мсціслаўскім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Старшыні калгасаў
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны