Уладзімір Сапагоў
Значнасць прадмета артыкула пастаўленая пад сумненне. Падрабязнасці могуць быць на старонцы размоў.
|
Уладзімір Сапагоў | |
---|---|
Род дзейнасці | фатограф |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1952 |
Дата смерці | 11 сакавіка 2012 (59 гадоў) |
Уладзімір Сапагоў (4 ліпеня 1952 — 11 сакавіка 2012) — беларускі фатограф, удзельнік руху за незалежнасць Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Брэсце, вучыўся ў Маскве. Працаваў на БАМе, на кінастудыі «Беларусьфільм», у фоталабараторыі Мінскага трактарнага завода. У 1980-я гады далучыўся да адраджэнскага руху. У 1998—2000 гадах супрацоўнічаў з выданнем Праваабарончага цэнтру «Вясна» — бюлетэнем «Права на Волю». 2 снежня 1998 года быў затрыманы міліцыяй каля спецпрыёмніка на 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску, калі хацеў фатаграфаваць выхад са спецпрыёмніка палітыка Вячаслава Сіўчыка і актывіста праваабарончага цэнтру «Вясна» Вадзіма Канапацкага[1].
Жыў у інтэрнаце Мінскага трактарнага заводу. У апошнія дні жыцця фатографа ў інтэрнаце рабілі рамонт, таму яму прапанавалі вызваліць пакой, на думку сяброў, гэта магло справакаваць інсульт, ад наступстваў якога Уладзімір Сапагоў памёр у бальніцы № 5 г. Мінска. Сябры Уладзіміра Сапагова — Міхаіл Мякіш і мастак Каміль Камал, — пахавалі яго ў вёсцы Весніна Лагойскага раёна. Пасля смерці Уладзіміра Сапагова прадстаўнікі адміністрацыі інтэрната выкінулі на сметнік арыгіналы фотаздымкаў. Сябар фатографа — Міхаіл Мякіш, уратаваў негатывы, якія аддала камендантка інтэрната.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Фатаграфаваў у 1980-я гады святы, якія арганізоўваліся маладзёжным нацыянальна-арыентаваным аб’яднаннем «Талака», першыя мітынгі ў Курапатах, антыкамуністычныя мітынгі пачатку 1990-х, путч 1991 года, у 1996—2000 — масавыя мітынгі ў Мінску.
Таксама аўтар фотапартрэтаў беларускіх літаратараў, мастакоў, палітыкаў сярод якіх Анатоль Сыс, Паліна Качаткова, Алесь Бяляцкі, Юрый Захаранка, Ігар Гермянчук, Зянон Пазняк, Міхась Кукабака, Сяргей Навумчык, Мікалай Статкевіч, Мая Кляшторная, Лявон Баршчэўскі, Віктар Ганчар, Анатоль Сідарэвіч.
Выстаўкі
- «100 фотаздымкаў Уладзіміра Сапагова» да 30-годдзя аб’яднання «Талака» (Мінск, снежань 2015)
- «Святы, якія абуджалі нацыянальную свядомасць» (Орша, чэрвень 2016)
- «Ад культурніцкіх акцый, да акцый палітычнага пратэсту» (Чарнігаў, галерэя сучаснага мастацтва «Пласт-арт», ліпень-жнівень 2016),
- «Свята Беларускай Вайсковай славы» (Орша-Мінск, жнівень-верасень 2016)
- Рыхтуецца выстаўка ў Мінску[2].
Зноскі
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вечарына да 30-годдзя «Талакі» http://www.racyja.com/kultura/vecharyna-da-30-goddzya-talaki/
- Фотавыстаўка пра беларускі нацыянальны рух 80-ых http://www.racyja.com/kultura/fotavystava-pra-belaruski-natsyyanal/
- Вечарына і фотавыстаўка да 30-годдзя «Талакі» http://spring96.org/be/news/81621
- У Мінску пройдзе фотавыстаўка да 30-годдзя «Талакі» http://novychas.by/hramadstva/u_minsku_projdzie_fotavystava
- Вечарына і фотавыстаўка да 30-ці годдзя «Талакі» http://budzma.by/event/vyecharyna-i-fotavystava-da-30-ci-hoddzya-talaki
- У Менску рыхтуецца выстаўка Уладзіміра Сапагова http://kamunikat.net/naviny.html?artid=4423&lang=PL
- Падзеі красавіка 1991 года разбілі міф пра рахманасць беларусаў. У Сеціве апублікаваны невядомы раней архіў фота шматтысячных пратэстаў. http://www.gazetaby.com/cont/print_rdn.php?sn_nid=111673
- 30-годдзе «Талакі» адзначаць у Менску выстаўкай https://charter97.org/be/news/2015/12/15/182873/
- Архіўнае фота: антыкамуністычны мітынг у Менску ў лістападзе 1990 года http://brestspring.com/index.php?year=2016&rub=&page=48&id=10848
- «Школа нацыянальнага сталеньня»: У «Галіяфах» адкрылі фотавыстаўку да 30-годзьдзя «Талакі» http://www.svaboda.org/a/27444342.html
- Фота: 25 лютага 1990 года, патрабаванне эфіру для БНФ на тэлебачанні http://www.racyja.com/hramadstva/fota-25-lyutaga-1990-goda-patrabavanne-efiru/
- Менск 1989 — фотаздымкі, якія прымушаюць задумацца <nowiki>http://www.racyja.com/hramadstva/mensk-1989-fotazdymki-yakiya-prymushayuts-za/
- Архіўныя фотаздымкі: паказ Батлейкі ў Менску, 1987 год http://www.racyja.com/kultura/arkhiunyya-fotazdymki-pakaz-batlejki-u/
- Архіўнае фота: антыкамуністычны мітынг у Менску ў лістападзе 1990 года http://www.racyja.com/palityka/arkhiunae-fota-antykamunistychny-mity/
- У інтэрнэце з’явіліся здымкі акцый пратэсту красавіка 1998 года http://www.racyja.com/hramadstva/u-internetse-zyavilisya-zdymki-aktsyj-pr/
- Негатывы http://www.racyja.com/blo hi-racyi/palina-sciepanienka/negatyvy
- Архіўныя фота: першы дазволены апазіцыйны мітынг у БССР
- http://www.racyja.com/hramadstva/arkhiunyya-fotazdymki-pershy-afitsyjna-d/