Перайсці да зместу

Уладзімір Сямёнавіч Маканін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сямёнавіч Маканін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 сакавіка 1937(1937-03-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 2017(2017-11-01)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці матэматык, пісьменнік, празаік
Жанр проза
Мова твораў руская
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
makanin.com (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Сямёнавіч Маканін (руск.: Влади́мир Семёнович Мака́нин; 13 сакавіка 1937, Орск, Арэнбургская вобласць, РСФСР — 1 студзеня 2017, пас. Красны, Аксайскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — рускі пісьменнік рэалістычнага напрамку.

Нарадзіўся 13 сакавіка 1937 года ў Орску Арэнбургскай вобласці ў сям’і інжынера-будаўніка Сямёна Сцяпанавіча Маканіна і настаўніцы Ганны Іванаўны. Пасля вайны сям’я апынулася ў Чарнікоўске, прыгарадзе Уфы, дзе Уладзімір вучыўся ў сярэдняй школе, рана праявіўшы здольнасці да матэматыкі і шахмат.

У 1960 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, пасля чаго на працягу 10 гадоў выкладаў у вышэйшых навучальных установах і паралельна вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах. Пэўны час працаваў у лабараторыі Ваеннай акадэміі імя Дзяржынскага.

Атрымаўшы ў 1971 годзе другі дыплом сцэнарыста, працаваў рэдактарам у выдавецтве «Советский писатель». Вёў семінар прозы ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. У 1972 годзе трапіў у аварыю і сур’ёзна траўмаваў хрыбетнік, пасля чаго доўга аднаўляўся. У 1969 годзе стаў членам, а ў 1985 годзе — членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Апавяданні і аповесці пачатку 1980-х гадоў вылучылі яго ў лідары рускай літаратуры таго часу (так званае «пакаленне саракагадовых»). У 1987 годзе ўвайшоў у рэдкалегію часопіса «Знамя».

Узначальваў журы Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» ў 2007 годзе, у 2008 годзе сам атрымаў гэтую прэмію. Апошнія тры гады жыў і працаваў у пасёлку Красным пад Растовам-на-Доне.

Памёр 1 лістапада 2017 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны 3 лістапада на сельскіх могілках недалёка ад дома.

Раманы
  • Партрэт і вакол (1978)
  • Ключароў-раман
  • Адзін і адна (1987)
  • Прадвеснік (1983)
  • Свецік-раман
  • Андэграўнд, або Герой нашага часу (1998)
  • Спалох (2006) = Абстрэл (у новай аўтарскай рэдакцыі, 2018)
  • Асан (2008)
  • Дзве сястры і Кандзінскі (2011)
Аповесці і апавяданні
  • Безбацькоўства (1971)
  • Простая ісціна (1976)
  • Старыя кнігі (1976)
  • Ключароў і Алімушкін (1977)
  • Грамадзянін, які ўцякае (1978)
  • Аддушына (1979)
  • Рака з хуткай плынню (1979)
  • Пагоня (1979)
  • Антылідар (1980)
  • Галасы (1982)
  • Блакітнае і чырвонае (1982)
  • Прадвеснік (1982)
  • Чалавек світы (1982)
  • Дзе сыходзілася неба з пагоркамі (1984)
  • Страта (1987)
  • Адстаўшы (1987)
  • Аднадзённая вайна
  • Лаз (1991, аповесць)
  • Доўгі наш шлях (1991)
  • Сюжэт асераднення (1992)
  • Стол, пакрыты сукном і з графінам пасярэдзіне (1993)
  • На першым дыханні
  • Наша раніца
  • Сюр ў Пралетарскім раёне
  • Каўказскі палонны (1994)
  • Дашанька
  • Спявайце ім стоячы
  • У дажджлівыя дні
  • Ноч... Коска... Ноч...
  • Апошні лагер
  • Літара «А» (аповесць)
  • За рысай міласэрнасці (аповесць)
  • Сюр ў пралетарскім раёне (аповесць)
  • ордэн «Знак Пашаны» (1984),
  • прэмія «Рускі Букер» (1993) за раман «Стол, пакрыты сукном І з графінам Ў сярэдзіне»,
  • Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва (1999),
  • Пушкінская прэмія фонда Тэпфера (ФРГ),
  • прэмія «Пенэ» (Італія),
  • прэмія «Вялікая кніга» (2008) за раман «Асан»,
  • Еўрапейская прэмія па літаратуры (2012)[4],
  • прэмія «Ясная Паляна» ў намінацыі «Сучасная класіка» за кнігу «Дзе сыходзілася неба з пагоркамі».

Зноскі