Уладзімір Фёдаравіч Гіргас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Фёдаравіч Гіргас
Дата нараджэння 1835
Месца нараджэння
Дата смерці 1887
Род дзейнасці мовазнавец, арабіст

Уладзімір Фёдаравіч Гіргас (1835, Гродна - 1887, Кіеў) — расійскі мовазнаўца, арабіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1861-64 быў у Сірыі і Егіпце, вывучаў арабскую мову, літаратуру і культуру арабаў. Справаздача аб яго паездцы (1864, рукапіс) - адна з першых прац па арабскай дыялекталогіі. Галоўныя працы: "Нарыс граматычнай сістэмы арабаў" (1873), "Нарыс арабскай літаратуры" (1875), "Арабская хрэстаматыя" (вып. 1-2, 1875-76, сумесна з В. Р. Розенам), "Слоўнік да "Арабскай хрэстаматыі" і "Карану"" (1881). Падрыхтаваў да выдання ў 1888 гістарычнае сачыненне Абу Ханіфы ад-Дзінаверы.

Зноскі