Уладзімір Фёдаравіч Халуёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Фёдаравіч Халуёў
Дата нараджэння 1932
Месца нараджэння
Дата смерці 2002
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Халуёў Уладзімір Фёдаравіч (1932, пасёлак Леў Талстой, Разанская губерня, РСФСР, СССР — 2002, Ніжні Ноўгарад, Расійская Федэрацыя) — заслужаны мастак РСФСР (1975 г.), член Саюза Мастакоў Расіі з 1960 г. Жывапісец. Працаваў пераважна ў галіне жанравай і гістарычнай карціны [1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Разанскае мастацкае вучылішча (1948—1951) і Інстытут імя І. Я. Рэпіна АМ СССР (1951—1957). Аўтар палотнаў, прысвечаных рабочаму класу. Старшыня Праўлення горкаўскай арганізацыі СХ РСФСР (1975—1977 гг., 1982—1983 гг.). З 1957 г. — пастаянны ўдзельнік абласных выстаў. Экспанент занальных («Вялікая Волга», 1964, 1970, 1974, 1980 гг.), Рэспубліканскіх (Масква, 1960, 1965, 1970 гг.), Усесаюзных (Масква, 1957, 1967) мастацкіх выстаў. Персанальныя выстаўкі: 2003 г. — Ніжагародскі дзяржаўны выставачны комплекс, 2003 г. — выставачная зала Музея-кватэры І. А. Бродскага, Санкт-Пецярбург, 2005 г. — выставачная зала Ніжагародскага Дзяржаўнага універсітэта, 2007 год — арт-галерэя «Лібэрці», Санкт-Пецярбург, 2007 год — выставачная зала Музея-кватэры І. А. Бродскага, Санкт-Пецярбург.

Работы мастака знаходзяцца ў Горкаўскім рэспубліканскім музеі, у Ніжагародскім дзяржаўным мастацкім музеі і ў прыватных калекцыях.

Памёр мастак у 2002 у г. Ніжнім Ноўгарадзе

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Салдаты рэвалюцыі» (1964 г.)
  • Эскіз да карціны «Вы ахвяраю ўпалі» (1969 г.)
  • «Імпрэсіяністы і У. І. Ленін» (1960—1970 гг.)
  • «Аблокі» (1970 г.)
  • «Восень» (1970 г.)
  • «Сормово. Мы будуем караблі» (1971 г.)
  • «Сормово. 1905 г.» (1985 г.)

Зноскі