Перайсці да зместу

Уладзімір Яфімавіч Смірноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Яфімавіч Смірноў
руск.: Владимир Ефимович Смирнов
Дата нараджэння 18 лістапада 1924(1924-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1943(1943-11-14) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў пяхота
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Уладзімір Яфімавіч Смірноў (руск.: Владимир Ефимович Смирнов; 18 лістапада 1924, Барнаул — 14 лістапада 1943, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Нарадзіўся ў горадзе Барнаул. Скончыў шэсць класаў школы, працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе і вучыўся ў аэраклубе. З 1943 года на 1-м Прыбалтыйскім фронце. Член КПСС з 1943 года. Камандзір аддзялення гвардыі старшы сяржант У. Я. Смірноў вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 12 лістапада 1943 года на чале аддзялення аўтаматчыкаў удзльнічаў у адбіцці варожай контратакі каля хутара Дзярабішча, знішчыў 12 ворагаў. 14 лістапада 1943 года адбыўся бой за вышыню ў раёне вёсцы Шумшчына. Памёр у баі, ратуючы жыццё камандзіра.

Пахаваны ў вёсцы Вялікае Сяло на вайсковых могілках, там пастаўлены помнік-скульптура воіна. У Лёзне імем У. Я. Смірнова названа вуліца. У Велікасельскай 8-гадовай школе створаны куток, прысвечаны жыццю і подзвігу У. Я. Смірнова. У Барнауле імем героя названы вуліца, сярэдняя школа, пастаўлены помнік, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  • Смірноў Уладзімір Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.