Перайсці да зместу

Уладзіслаў Алегавіч Ложкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Ложкін)
Футбол
Уладзіслаў Ложкін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Алегавіч Ложкін
Нарадзіўся 25 сакавіка 2002(2002-03-25)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 69 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Уфа
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 54 (10)
2020   Беларусь Смалявічы 10 (3)
2023 Казахстан Туран (Туркестан) 26 (20)
2024 Беларусь Славія (Мазыр) 14 (3)
2024— Расія Уфа
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2020— Беларусь Беларусь (да 21) 22 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 ліпеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Уладзіслаў Ложкін (нар. 25 сакавіка 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Уфа».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у магілёўскім «Дняпры», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З пачатку 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 ліпеня 2019 года ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. У першым жа матчы за новую каманду, 10 ліпеня супраць «Іслачы», аформіў дубль, чым дапамог «Смалявічам» здабыць перамогу з лікам 3:1. У далейшым стаў асноўным нападнікам каманды, хоць і не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Рэгулярна з’яўляўся ў аснове, у 2021 годзе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2022 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезона 2022 скончыўся кантракт з дынамаўцамі.

У лютым 2023 года стаў трэніравацца з «Туранам» з другога дывізіёна Казахстана і ў сакавіку трапіў у заяўку каманды на сезон. Па выніках сезона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У лютым 2024 года трэніраваўся з салігорскім «Шахцёрам»[4], а ў сакавіку падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5]. У ліпені 2024 года пакінуў мазырскі клуб[6] і неўзабаве далучыўся да «Уфы»[7].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску. У сакавіку 2019 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7) і быў заменены ў першым тайме.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2019 Д1 Дынама 1 0
2020 (1) Д1 Дынама 2 0
2020 (2) Д1 Смалявічы 10 3
2021 Д1 Дынама 26 4
2022 Д1 Дынама 25 6
2023 Д2 Туран 26 20
2024 (1) Д1 Славія 14 3
  1. а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/lozhkin-uladzislau
  2. Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com (9 ліпеня 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
  3. 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
  4. Ложкин находится в расположении "Шахтера" (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. "Славия" усилилась Владиславом Ложкиным (руск.). football.by (15 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
  6. Ложкин покинул "Славию" (руск.). football.by (12 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
  7. "Уфа" подтвердила подписание контракта с Владиславом Ложкиным (руск.). football.by (19 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.